Школьный музей

Тыдзень музеяў

развернуть

Мэтай інтэрактыўнай  гульні стала пашырэнне і паглыбленне  краязнаўчых ведаў навучэнцаў; прывіццё ўменняў карыстання музейнай інфармацыяй; фарміраванне навыкаў  абыходжання з  экспанатамі і прадметамі   музея; удасканальванне камунікатыўнага ўзаемадзеяння; выхаванне патрыятычных пачуццяў і любові да свёй малой радзімы, а таксама цікавасці да музейнай справы.

На пачатку мерапрыемства вучні падзялілія на 2 каманды. Першая   каманда абрала сабе назву “Экскурсаводы”, а другая –  “Рамеснікі”.

Інтэрактыўная гульня мела мэтай задзейнічаць усіх гульцоў-удзельнікаў, каб тыя маглі максімальна праявіць сябеў плане ведаў аб сваёй малой радзіме. Гульня ўяўляла сабой пяць падарожжаў з пяццю напрамкамі-маршрутамі.  Кожны маршрут прапаноўваў удзельнікам пэўныя  заданні.  Напрыклад,  маршрут «Традыцыі і рамёствы Языльшчыны», патрабаваў ад удзельнікаў  ўмення карыстацца прыладамі  ды прадметамі народнага побыту.  Другі маршрут быў прысвечаны Языльскай школе, дзе  ўдзельнікі працавалі над разгадваннем рэбусаў і крыжаванак, звязаных  з тэмай адукацыі.  Трэйці маршрут дазволіў навучэнцам успомніць і папоўніць веды   аб Вялікай Айчыннай вайне.  Чацвёрты  – аб гістарычных момантах станаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі імя Скварцова і Маёрава, і нарэшце пяты маршрут дапамог  абагульніць веды ўдзельнікаў  аб спартыўных традыцыях Языльскага краю.

изображение_viber_2023-05-18_18-38-43-252изображение_viber_2023-05-18_18-38-41-665

изображение_viber_2023-05-18_18-38-40-930

изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-099

изображение_viber_2023-05-18_18-38-50-025изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-844

изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-542

 

свернуть

Визитка музея

            Мэта работы музея– фарміраванне ўстойлівага інтарэса да набыцця ведаў па гісторыі роднага краю.

             Асноўныя задачы:

-захаваць для выхыванцаў і патомкаў музейныя прадметы, першасныя крыніцы, якія прадстаўляюць сабой гістарычную і мастацкую каштоўнасць;

развернуть

-выхоўваць пачуццё патрыятызму;

-выхоўваць жаданне і гатоўнасць да самастойнага вывучэння гісторыі роднага краю;

-фарміраваць уменні і навыкі даследчай працы з краязнаўчай літаратурай, архіўнымі матэрыяламі, нагляднымі і пісьмовымі крыніцамі;

-садзейнічаць уключэнню музейнага матэрыялу ў вучэбны працэс;

-садзейнічаць фарміраванню духоўных каштоўнасцей.

Дата заснавання музея   30 красавіка 1981 года

 Назва музея Музей гісторыі, этнаграфіі і быту вёскі Языль

Профіль музея   краязнаўчы

Метадычную дапамогу школьнаму музею аказвае

Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Агульная плошча музейнага памяшкання  50 м. кв

 

Асноўныя раздзелы музея:

 

1. Языль у даўнія часы

2. Спадчына

3. Вялікая Айчынная вайна

4. Школа

5. Сельская гаспадарка

6. Языльская дзясятка

ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image1ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image2ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image3ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image4ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image5ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image6

Усяго экспанатаў – 412

Найбольш каштоўныя экспанаты:

1. Старажытныя каменныя тапорыкі

2. Нямецкія маркі часоў Вялікай Айчыннай вайны

3. Пісьмо лётчыка Палаўчэні В.С., 1944 г.

4. Пасведчанне аб заканчэнні царкоўна-прыхадской школы 1909 г.

ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image8

5. Асабістыя рэчы героя Савецкага Саюза Палаўчэні Г.А.

6. Гільза з афганскай зямлёй

ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image7Музей Языльскай школы інтэгрыраваны ў адукацыйны працэс. Праз свае віды і формы дзейнасці ён звязаны з выкладаннем канкрэтных дысцыплін. Школьны музей наведваюць вучні, настаўнікі, ветэраны вайны, мясцовыя жыхары, прыезджыя госці. Тут праходзяць некаторыя ўрокі, класныя мерапрыемствы. Музей аказвае інфармацыйнае і эмацыянальнае ўздзеянне на яго наведвальнікаў і далучае дзяцей і дарослых да матэрыяльных, культурных, духоўных каштоўнасцей роднага краю.

Музей гісторыі, этнаграфіі і быту вёскі Языль

ВІЗІТКА МУЗЕЯ-image9

свернуть

Квест-гульня "Па сцежкам музейнага маршрута"

21.10.2021
21.10.2021 года ў рамках праходжання Тыдня музеяў устаноў адукацыі была праведзена квест-гульня «Па сцежкам музейнага маршрута» сярод навучэнцаў 8-9 класаў
развернуть

  Мэтай гульні стала абагульненне краязнаўчых ведаў навучэнцаў, што датычацца тэарэтычных уяўленняў аб асноўных раздзелах экспазіцыі школьнага музеяі, яго  матэрыяльнага кампанента; фарміраванне навыкаў карыстання і абыходжання з  экспанатамі і прадметамі   музея;  удасканальванне камунікатыўнага ўзаемадзеяння; выхаванне патрыятычных пачуццяў і любові да свёй малой радзімы, а таксама цікавасці да музейнай справы.

   На пачатку мерапрыемства вучні падзялілія на 2 каманды, у выніку чаго дзяўчынкі вырашылі ўступіць у спаборніцтва супраць хлопчыкаў.  Каманда дзяўчынак абрала сабе назву “Белкі”, а каманда хлопчыкаў –  “Прадпрымальнікі”.

   Квест-гульня ўяўляла сабой пяць маршрутаў з пяццю прыпынкамі, стартам і фінішам. Кожны з прыпынкаў прапаноўваў удзельнікам канкрэтныя заданні.  Напрыклад, першы прыпынак – раздзел экспазіцыі школьнага музея «Спадчына», дзе гульцы павінны былі выбраць патрэбныя прадметы народнага побыту  для афармлення рарытэтнага стала. Другі прыпынак – раздзел «Школа і знакамітыя землякі». Тут  удзельнікі працавалі над разгадваннем крыжаванкі, звязанага з імёнамі ўстановы адукацыі і знакамітымі землякамі. Трэйці прыпынак – раздзел музея “Вялікая Айчынная вайна” з віктарынай на  тэму вайны.  Чацвёрты прыпынак – музейны раздзел «Языль у даўнія часы»і работа з картай ілюстрыраваных тапонімаў Языльшчын. Пяты прыпынак – раздзел музейнай экспазіцыі «Языльская дзясятка», на якой зудзельнікаў кожнага каманднага складу гульцамі выбіраўся адзін экскурсавод, які ў сваю чаргу праводзіў  для сваёй каманды экскурсію на спартыўную тэматыку па прапанаванаму тэксту.

   Пасля праходжання кожнага ўчастка маршрута, аказваючыся на кожным наступным прыпынку, пры ўмове, што заданне выканана правільна, каманда атрымлівала  па аднаму слову, што ўваходзіла ў сказ, які складваўся  пасля праходжання ўсяго маршруту.  У выніку каманда “Белак” апярэдзіла каманду  “Прадпрымальнікаў”, правільна выканала ўсе заданні, а таксама склала патрэбны сказ  –   «Музей – скарбонка багаццяў мінуўшчыны»  за што і стала пераможцай гульні.

viber_2021-10-25_09-04-49viber_2021-10-25_09-04-56viber_2021-10-25_09-05-01viber_2021-10-25_09-05-04viber_2021-10-25_09-05-06viber_2021-10-25_09-05-08viber_2021-10-25_09-05-10viber_2021-10-25_09-05-11viber_2021-10-25_09-05-13viber_2021-10-25_09-05-14

свернуть

Музейные занятия

Экспазіцыя школьнага музея прапануе наведвальнікам   раздзел пад назвай “Вялікая Айчынная вайна” (фота 1). Тут нярэдка праходзяць музейныя заняткі.  У ім прадстаўлены розныя экспанаты, дакументы і іншыя рэчы, звязаныя з ваенным часам. У дадзеным раздзеле маецца куток, які прысвечаны Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Языльшчыны Палаўчэню Гаўрылу Антонавічу, імя якога носіць наўа школа (фота 2). Тут захоўваюцца яго асабістыя рэчы, фотаздымкі, пісьмы.
развернуть

МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ-image1Фота 1. Раздзел музейнай экспазіцыі

“Вялікая Айчынная вайна”

МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ-image2

Фота 2. Куток прысвечаны Палаўчэню Г.А.

  Не так даўно экспазіцыйны раздзел папоўніўся асколачнай часткай баявога снарада, што быў знойдзены ў ваколіцах Языля адным з членаў Савета музея. Ён уяўляе сабой металічны, цяжкі, сярэдніх памераў, ужо паржавелы асколак (фота 3).

  На базе школьнага музея праводзяцца урокі гісторыі, экскурсіі. Асноўныя яго наведвальнікі – гэта вучні нашай школы, настаўнікі. Бываюць тут і мясцовыя жыхары, і прыезджыя госці. Экскурсаводамі раздзела “Вялікая Айчынная вайна” вось ужо каторы год з’яўляюцца вучні старэйшых класаў (фота 4).

МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ-image3

   Фота 3. Асколак баявога снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны

МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ-image4

  Фота 4. Экскурсавод раздзела экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” – былая вучаніца Капачэня Таццяна

  У рамках работы музея  сярод вучняў Языльскай сярэдняй школы праводзяцца конкурсы малюнкаў, прысвечаныя Вялікай Айчыйнай вайне. Лепшыя работы прадстаўляюцца на музейнай выставе (фота 5).

МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ-image5

        Фота 5. Малюнкі вучняў на тэму Вялікай Айчыннай вайны

  Прадметы музея, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной  дэманструюцца на тэматычных выставах, мерапрыемствах у нашай школе і ва ўстановах культуры Языля.  Як нагляднае дапаўненне экспанаты прадастаўляюцца на розныя конкурсы. Напрыклад, франтавыя пісьмы, баявыя атрыбуты прымалі ўдзел у раённым конкурсе “Мы шукаем таленты”.

  Музей Языльскай сярэдняй школы з’яўляецца інфармацыйнай крыніцай і для маладога пакалення, якое цікавіцца лёсам сваякоў, што прымалі удзел у вайне. Так, напрыклад, праўнук аднаго з салдат Вялікай Айчыннай зацікавіўся аб сваім прадзядулі Пучэні Канстанціне Фёдаравічу. Наведаўшы музей, праўнук адсканіраваў  фотакартку Канстанціна Фёдаравіча і даведаўся аб некаторых звестках, звязаных з франтавымі гадамі  свайго роднага чалавека.

         Заняткі для дадзенага раздзела пачынаюцца з экскурсійнай інфармацыі: Самым цяжкім і страшным днём для Языля быў дзень 6 жніўня 1941 г., калі фашыстамі на тэрыторыі школьнага сада былі знішчаны мясцовыя жыхары. Толькі аднаму цудам удалося выратавацца. Гэта быў Целеш Аляксандр, які ўцёк ад варожых куль. Пасля гэтых падзей ён стаў партызанам.

 

  У гады вайны на тэрыторыі Языльскага сельскага Савета дзейнічала падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў былы старшыня калгаса Амяльчэня Іван Іванавіч. Яго група хавала калгасную жывёлу, дапамагала савецкім салдатам. Аднойчы фашысты ўварваліся ў хату Івана Іванавіча. Ён кінуўся ратавацца і дабраўся да месца, дзе былі схаваны 2 гранаты, якія дапамаглі знішчыць некалькі ворагаў. Неўзабаве аўтаматная чарга збіла Івана з ног. Фашысты жорстка здзекаваліся яшчэ над жывым чалавекам, а потым забілі. Амяльчэня Іван Іванавіч пахаваны на мясцовых могілках у Язылі.

  Шмат нашых землякоў не дажылі да дня Перамогі. Адзін з іх – лётчык Палаўчэня Віктар Сцяпанавіч, ураджэнец вёскі Рабак. Аб любові да сваіх блізкіх і Радзімы расказваюць яго пісьмы. У той час, калі апошняе пісьмо лётчыка спяшалася да родных людзей, ён ляцеў над Усходняй Прусіяй, выконваючы чарговае баявое заданнне. Выстрал гарматы прашыў неба і Віктара не стала. Да дня Перамогі ён не дажыў усяго 44 дні.

  У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыях Старадарожскага, Любанскага, Глускага раёнаў дзейнічала партызанская брыгада імя Кірава №100.  Яе камандзірам быў Шуба А. І. У брыгадзе ваявалі і ўраджэнцы Языльшчыны: Цельнер А. В., Капачэня А.Д., Салавей І.Р., Доўнар В.А. і інш.

 

  Членамі Савета музея збіраюццпа  біяграфічныя звесткі аб некаторых удзельніках вайны, што таксама з’яўляецца інфармацыяй для музейных заняткаў. У гэтай справе добра дапамагаюць настаўнікі Языльскай сярэдняй школы, асабліва выкладчык гісторыі Палаўчэня Ірына Уладзіміраўна і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грузд Таццяна Аляксандраўна, а таксама мясцовыя жыхары, ветэраны. Так мы пазнаёміліся з біяграфіямі  Галоўчыц Ядзвігі Мікалаеўны, Жук Данілы Мікалаевіча, Бірука Канстанціна Андрэевіча і інш. Гэтыя людзі не толькі прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, але яшчэ былі звязаны і з настаўніцкай дзейнасцю.

  Галоўчыц Ядзвіга Мікалаеўна  нарадзілася ў маі 1923 года ў вёсцы Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці.

  У 1973 годзе скончыла Асавецкую сямігадовую школу, паступіла ў Бабруйскі педрабфак, атрымала прфесію настаўніка. Была накіравана ў Заходнюю Беларусь  у Акунёўскую сярэднюю школу Дзісненскага раёна Вілейскай вобласці, дзе працавала завучам. Тут і напаткала яе вайна.

  У 1941 годзе вяртаецца на Любаншчыну. З лютага 1943-га па 1944-ты год была сувязной партызанскага атрада імя Чапаева, што ўваходзіў у брыгаду №100 імя Кірава. Тут пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які быў камандзірам роты. Рызыкуючы  жыццём ішла на заданні, перадаючы звесткі іншым партызанскім атрадам у Любань, Старыя Дарогі і ў другія месцы. Калі атрад трапіў у акружэнне, Ядзвігу Вячаславаўну захапілі ў палон немцы.

  З 16 лютага 1944 года па люты 1945-га знаходзілася ў канцэнтрацыйным лагеры на тэрыторыі Польшчы. Пасля вызвалення савецкімі войскамі была накіравана працаваць у камендатуру горада Гюрову.

  У летні час 1945-га вярнулася ў родны край і выкладала рускую мову ў пачатковай школе вёскі Касцяшы Любанскага раёна, а з 1 студзеня 1946 года разам з мужам Аляксандрам Цэльнерам пераехала ў вёску Языль і стала працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Языльскай сярэдняй школе.

  Усям’і  Аляксандра Цэльнера і Ядзвігі Галоўчыц выраслі двое дзяцей.

  Ядзвіга Вячаславаўна Галоўчыц значную частку свайго жыцця аддала школе. Адсюль і пайшла на пенсію.

  Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, юбілейнымі медалямі, з’яўляецца Выдатнікам народнай асветы.  

  Бірук Канстанцін Андрэевіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Языль Старадарожскага раёна.

  Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе рабочым.

  Вучыўся ў Слуцкім педагагічным тэхнікуме, затым у Мінскім  педагагічным інстытуце.

  Да Вялікай Айчыннай вайны К.А. Бірук працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы, загадчыкам навучальнай часткі Языльскай няпоўнай сярэдняй школы, дырэктарам Соланскай школы.

  У 1939 годзе Канстанцін Андрэевіч – курсант палкавой школы, пасля служыў старшынёй роты асобнага танкавага дывізіёна ў Сярэднеазіяцкай ваеннай акрузе.

  З ліпеня 1941 года і да канца вайны Бірук быў на фронце  старшынёй батальёна танкавай дывізіі, амаль два гады  камандзірам узвода танкавай брыгады, потым камандзірам роты асобнай цяжкай танкавай гвардзейскай брыгады на 2-м і 3-м Беларускіх франтах.

  Большая частка жыцця Канстанціна Андрэевіча звязана з выхаваннем дзяцей у Старадарожскім раёне. Пасля вайны ён працаваў загадчыкам навучальнай часткі сярэдняй школы ў пасёлку Дараганава, чатыры гады дырэктарам Горкаўскай няпоўнай сярэдняй школы, а пасля сярэдняй школы.

  У 1953 годзе выбраны намеснікам старшыні Старадарожскага райвыканкама, у тым жа годзе – сакратаром райкома партыі па МТС.

  З 1956 года і да выхаду на пенсію настаўнічаў – быў загадчыкам навучальнай часткі рускай сярэдняй школы, дырэктарам васьмігадовай, загадчыкам навучальнай часткі сярэдняй школы №3 у г. Старыя Дарогі.

  Канстанціна Андрэевіча адрознівала ўменне знаходзіць падыход да дзяцей і бацькоў, сяброўская спагада.

  Будучы на пенсіі К.А. Бірук па меры сіл і здароўя працаваў на механічным заводзе, у райваенкамаце. Вёў ваенна-патрыятычную работу сярод школьнікаў.

  Бірук Канстанцін Андрэевіч адзначаны 2-ма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў, сярод іх: “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, Ленінская юбілейная  і іншыя. Яго імя занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна.

 

  У нашым музеі захоўваецца некалькі фотакартак маладога прыгожага хлопца ў ваеннай форме. Тут ёсць і яго франтавыя пісьмы, якія ён дасылаў дамоў сваім блізкім.  Дзеці заўсёды цікавяцца біяграфіяй гэтага салдата, які не вярнуўся з вайны – гэта Палаўчэня Віктар Сцяпанавіч. Інфармацыя аб ім  ўдакладнялася ў 2013 годзе.

  Палаўчэня Віктар Сцяпанавіч  нарадзіўся ў в. Рабак, Языльскага сельсавета, у сям’і  лесніка. Скончыў Языльскую няпоўную сярэднюю школу.

  У 1940 г. паступіў у Харкаўскае авіяцыйнае ваеннае вучылішча, вучобу перарвала  вайна.

  1943 г. – малодшы лейтэнант штурман бамбардзіроўшчыка –  першыя вылеты для бамбардзіроўкі варожых пазіцый каля Смаленска і Кіева.

  Пазней стаў афіцэрам. За баявыя вылеты меў многія ўрадавыя ўзнагароды.

  Загінуў у небе, над Усходняй Прусіяй не дажыўшы да заканчэння вайны 44 дні. Віктару было ўсяго 23 гады.

  Часта пісаў дамоў пісьмы. Адно з іх, у вершаванай форме, прыводзіцца ніжэй.

 

Пишу Вам это письмецо из глубины Германии.

Что будем здесь в конце концов – я говорил заранее!

Когда в России бой гремел, шла битва в Белоруссии –

Я и тогда имел прицел насчет Восточной Пруссии.

Я говорил, что мы еще пройдемся заграницами,

На их земле сводить расчет последний будем с фрицами.

Все вышло так. Дела идут. На карту нынче гляньте-ка:

На нашей улице –  почет, а на немецкой – паника.

Попали немцы в «котелок», иначе – в окружение.

И ни вперед, ни взад, ни в бок им нет теперь движения.

А мы даём по «котелку»  –  все огоньку и огоньку.

На том известия с фронтов пока что прекращаю.

Что ж о себе? Я жив-здоров, чего и Вам желаю.

Вам верно интересно знать, что здесь? Какие хаты?

Об этом должен Вам сказать, что жили здесь богато.

И скот, и мебель, и дома стоят под черепицей.

И хлеба полны закрома – небедно жили фрицы.

И все ж скажу: хоть лучшее – житье такое скучное.

Стоят дома – один в один….  Не проживешь и месяца –

От одинаковых картин, от одинаковых перин захочется повеситься.

А так – дороги хороши, красивые окрестности….

Но только для моей души нет места в этой местности….

Мне все равно. Я так скажу: пускай кругом красиво,

Но чем я дальше ухожу, тем чаще сердцем я гляжу на Вас и на Россию.

Но вышел в путь – шагай вперед! Ведь к нам-то шли незваные.

Теперь за все сведем расчет. А там – домой, а там почет

И встреча долгожданная. Как говорится, виден край.

Ведь Балтика –  не Волга, Берлин – не Тула, значит знай:

Воюй и встречи ожидай – теперь уже недолго!

 

свернуть

Научно-исследовательская и поисковая дейтельность

   Члены Савета музея перыядычна збіраюць матэрыял аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, знаёмяцца з іх біяграфіяй.

развернуть

Бахто Мікалай Карнеевіч нарадзіўся ў верасні 1921 года ў вёсцы Вярхуціна Старадарожскага раёна. У сям’і было чацвёра дзяцей.

Пасля заканчэння Вярхуцінскай пачатковай, а затым Языльскай сямігодкі, падаўся ў Пецяргоф, дзе служыў афіцэрам яго старэйшы брат Павел. Той і ўладкаваў свайго малодшага брата выхаванцам у адну з вайсковых часцей. Але ваенная справа не выклікала ў Мікалая Карнеевіча цікавасці і праз год ён вярнуўся дамоў.

         Потым Бахто паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Вярнуўшыся дадому ўжо камсамольцам, уладкаваўся па рэкамендацыі райкама камсамола старэйшым піянерважатым у Вярхуцінскую школу, якая стала ўжо к таму часу сямігодкай. Працавалася добра і цікава. Але, пэўна, пашкадаваў, што развітаўся з ваеннай кар’ерай і паехаў вясною 1941 года паступаць у Гомельскае ваеннае вучылішча, дзе паспяхова здаў экзамены і пачаў вучыцца.

         Навука працягвалася нядоўга – пачалася вайна. Вучылішча ў поўным саставе стала на абарону Гомеля, але праз трое сутак навучэнцаў змяніла адна з дэвізій дзеючай арміі, а ўсіх вучняў пагрузілі ў вагоны, і эшалон накіраваўся пад Ніжні Ноўгарад, у ваенныя лагеры. Да зімы вучыліся.

  Улютым 1942 года 100 навучэнцаў-выдатнікаў, у тым ліку і Мікалая Бахто, накіравалі  практыкантамі на Горкаўскі аўтазавод.

  Вясной – зноў вучоба ў ваенных лагерах. Тут Бахто прысвоілі званне лейтэнанта. Неўзабаве Мікалая і некаторых яго таварышаў адпраўляюць у 286-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён. У канцы 1943 года дывізіён уводзяць у састаў 9-га танкавага корпуса, які перадыслаціраваўся ў Беларусь у раён Гомеля. Пачалася падрыхтоўка да славутай аперацыі “Баграціён”. Байцы прайшлі праз Дараганава, Церабуты, Ляўкі, Мінск, Баранавічы, Слонім, Пружаны, Брэст, польскія гарады Лодзь і Варшаву. Быў яшчэ штурм Зеелаўскіх высот, узяцце Варшавы.

Вайну Мікалай Карнеевіч Бахто скончыў у званні старэйшага лейтэнанта.   Пяць гадоў служыў ён яшчэ  ў Германіі, у складзе групы Савецкіх войск. Потым яго служба прцягвалася ў Беларускай ваеннай акрузе, спачатку ў Гродна, затым у Лідзе. А ў 1955 годзе іх ваенная часць папала пад так званае “хрушчоўскае” скарачэнне Савецкіх Узброеных Сіл.

Так скончылася ваенная кар’ера Мікалая Бахто і ён вярнуўся на радзіму, дзе працаваў старшынёй Языльскага сельскага Савета, потым намеснікам старшыні і адначасова сакратаром партарганізацыі калгаса імя Скварцова і Маёрава, затым ваенруком у Языльскай сярэдняй школе, пазней інструктарам ваджэння ў вучкамбінаце і зноў ваенруком у школе.

Імя Мікалая Карнеевіча Бахто занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна. Ён узнагароджаны 2-ма ордэнамі Айчыннай вайны другой ступені, ордэнам чырвонай Зоркі, 2-ма медалямі “За баявыя заслугі”, медалём “За вызваленне Варшавы”, медалём “За ўзяцце Берліна”.

         Жук Даніла Мікалаевіч нарадзіўся ў 1923 годзе ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна. Пасля школы паспеў закончыць адзін курс настаўніцкага інстытута, пачалася вайна.

Студэнтаў мабілізавалі ў апалчэнне, каб лавілі нямецкі дэсант. Але неабучаныя вайсковай справе хлопцы, пры ўсім іх жаданні, не змаглі процістаяць добра падрыхтаванаму фашысцкаму дэсанту.

Шлях студэнтам ляжаў дамоў. Даніла даехаў да Бабруйска, а адтуль пешшу дайшоў да Урэчча. У час акупацыі жыў у бацькоў. Даніла ў сям’і быў не адзін. Старэйшы брат ваяваў на фронце, а дома застаўся Павел – настаўнік рускай мовы, які быў старэйшы за Данілу на два гады, а таксама малодшы брат – Валодзя, які бегаў яшчэ падлеткам. Браты падтрымлівалі сувязь з партызанамі. Аднойчы партызаны папярэдзілі сям’ю Жук, каб тыя ўцякалі ў лес, бо за імі прыйдуць немцы. Яны паспелі і трапілі ў партызанскі атрад.

З 4 жніўня 1943 года па 30 чэрвеня 1944 года Жук Д.М. лічыўся радавым партызанам атрада імя Лазо брыгады №64 імя Чкалава Мінскай вобласці.

Удзельнічаў Даніла ў некалькіх рэйдах  за лінію фронта. Даніла Мікалаевіч быў кантужаны і абмарозіў ногі.

Пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў Даніла Мікалаевіч Жук працаваў дырэктарам Рабацкай школы Слуцкага раёна, завочна вучыўся ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. Потым настаўнічаў у Языльскай сямігодцы, выкладаў  беларускую  мову  і літаратуру. Педагагічнай справе аддаў 37 гадоў.

Жонка ДанілыМікалаевіча – Ганна Лаўрэнцьеўна Жук  таксама была педагогам,  яна  выкладала  ў   школе  хімію і біялогію.

Вырасцілі дваіх дзяцей. Дачка Святлана працуе на Гродзенскай тэкстыльнай фабрыцы інжынерам, сын Анатоль – на Мінскім аўтамабільным заводзе інжынерам-электроншчыкам.

У студзені 2013 года Даніла Мікалаевіч Жук адзначыў свой 90-гадовы юбілей.

 

         Юныя экскурсаводы вывучаюць таксама жыццёвы і творчы шлях былых работнікаў Языльскай школы. Тут хочацца асабліва паведаміць аб Верамей Ганне Іванаўне, якая шмат зрабіла для стварэння школьнага музея.

ПОШУКАВЯ ДЗЕЙНАСЦЬ 1Куток прысвечаны Верамей Ганне Іванаўне

 

         Членамі Савета музея нядаўна быў створаны стэнд, прысвечаны перапіске Верамей Г.І. са знакамітымі землякамі.

Нарадзілася Ганна Іванаўна 4 жніўня 1936 года ў вёсцы Старыца Копыльскага раёна.Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага ў 1959 годзе. Працавала выхавацелем у Нагорнаўскай школе-інтэрнаце Клецкага раёна.

Педагагічную дзейнасць у Языльскай сярэдняй школе пачала ў 1963 годзе. У 1967 годзе быланазначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і працавала на гэтай пасадзе да выхаду на пенсію (1991 г.)

  Вялікую ўвагу Ганна Іванаўна надавала метадычнай рабоце з настаўнікамі. Школьны метадычны кабінет, які яна стварыла, лічыцца адным з лепшых у раёне.

  Штогод пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце з мэтай павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў праводзіліся педагагічныя чытанні, праблемныя семінары, канферэнцыі, завочныя знаёмствы з вопытам настаўнікаў-наватараў.

  Ганна Іванаўна ўдзельнічала ў грамадскіх мерапрыемствах. Яе выступленні ў клубах, на бацькоўскіх сходах заўсёды адрозніваліся аб’ектыўнасцю, даступнасцю, насілі пазнавальны і выхаваўчы характар. Доўгі час Верамей Г.І. з’яўлялася кіраўніком школьных палітзаняткаў, дзе ўзнімаліся пытанні ідэялогіі, адукацыі, этыкі.

  Верамей Ганна Іванаўна была дэпутатам Языльскага сельскага Савета і ўзначальвала камісію па адукацыі, фізічнай культуры і здароўю.

  Дзякуючы намаганням Ганны Іванаўны быў створаны школьны музей. Яна вяла вялікую пашуковую дзейнасць. Шматлікія каштоўныя архіўныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў музеі, былі знойдзены і дастаўлены дзякуючы ініцыятыве завуча. Доўгія гады Верамей Г.І. вяла перапіску і арганізоўвала сустрэчы школьнікаў з прафесарам Шпіленем Сямёнам Яфімавічам, з Героем Савецкага Саюза Палаўчэнем Гаўрылам Антонавічам, кандыдатам гістарычных навук Дамарадам Канстанцінам Іллічом.

  Вопытам работы  завучам у школе  Ганна Іванаўна часта дзялілася з чытачамі раённай газеты. Яе артыкулы друкаваліся ў “Настаўніцкай газеце”, “Мінскай праўдзе”, а вершы свайго сачынення – у калектыўным зборніку паэзіі “Родныя далі”.

  Верамей Г.І. – настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры. Яна добра ведала і даступна даносіла свае прадметы вучням.

  Ганна Іванаўна прымала актыўны ўдзел у рабоце раённых педагагічных канферэнцый. Ёй нярэдка даручалі выступленні са словамі пажаданняў маладым педагогам.

За творчую і добрасумленную працу на ніве народнай адукацыі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Языльскай сярэдняй школы Верамей Ганна Іванаўна была ўзнагароджана ў 1968 г. “Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР”, а таксама  юбілейным медалём “За доблесную працу” у 1970 г., ордэнам “Знак Пашаны” у 1971 г., “Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі СССР” у 1984 г.

У 2006 годзе прозвішча Ганны Іванаўны занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Тапанімічныя і сельскагаспадарчыя даследаванні

            Кожнага чалавека цікавяць назвы геаграфічных аб’ектаў, іх паходжанне, гісторыя фарміравання. Такая цікавасць абумоўлена тым, што любая назва мае пэўны сэнс. Члены Савета музея таксама зацікавіліся  тапонімамі Языльшчыны і вырашылі правесці даследавнне ў гэтым накірунку.

  Паставілі мэту: правесці тапанімічнае даследаванне населеных пунктаў Языльшчыны.

  Задачы:

  -вывучыць месцазнаходжанне населеных пунктаў Языльшчыны і раскрыць сэнс іх назваў;

  -прывесці свае версіі і вывады наконт паходжання назваў вёсак Языльшчыны на аснове інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, уласнага вывучэння мясцовасцей і іншых крыніц;

  -аформіць малюнкавае адлюстраванне тапонімаў на карце-схеме Языльскага сельскага Савета.

ПОШУКАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ 2

            Работа пачалася з вывучэння геаграфічнага становішча, тапаніміі і колькасці насельніцтва Языльскага сельскага Савета. Было высветлена, што ён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Старадарожскага раёна  Мінскай вобласці.  Цэнтрам сельсавета з’яўляецца аграгарадок  Языль (52,9° пн. ш. і 27,9° у. д.). Языльскі сельскі Савет мяжуе з Горкаўскім на поўночным усходзе і Пасецкім на паўднёвым усходзе (уваходзяць у склад Старадарожскага раёна). На поўдні праходзяць межы з Урэчскім пасялковым Саветам Любанскага раёна, а на паўночным захадзе – з Сорагскім сельсаветам  Слуцкага раёна. Языльскі сельскі Савет уключае ў сябе    аграгарадок   Языль і 11 вёсак: Асяродак, Аточка,  Баравікі, Барок, Вярхуціна, Клятное, Крычын, Лескі, Рабак, Урбанаўка, Якавіна Града.У маёй працы будзе яшчэ ісці гаворка аб Смалярні – гэта месца, якое таксама некалі было заселена людзьмі і мела статус вёскі. Зараз тут захаваліся толькі нахіленыя агароджы і высокія дрэвы некалі высаджаныя мясцовым насельніцтвам.

Усяго ў Языльскім сельсавеце  пражывае 1256 жыхароў. Найбольшая іх колькасць  сканцэнтравана ў Язылі  – 830 чалавек. Далей ідуць вёскі: Рабак (111 чал.), Аточка (102 чал.), Вярхуціна (82 чал.). У астатніх населеных пунктах і таго менш: Барок – 46 жыхароў, Крычын – 25, Лескі – 21, Асяродак – 20,  Урбанаўка – 12, Баравікі – 4, Якавіна Града – 3, а ў  вёсцы Клятное па месцу жыхарства ніхто не зарэгістрыраваны, сюды наведваюцца  толькі дачнікі на лета.

  Далей праводзілася даследаванне наконт паходжання назваў населеных пунктаў Языльшчыны.

  Назва Языля паходзіць ад устарэлага стараславянскага слова «язъ» (язова, езова), што абазначае перабой, від паркана ўпоперак рэчкі, заліва з варотамі, у якія ўстаноўлена плеценая верша.

Вёска Асяродаквядома з XX ст. Слова  асяродак  абазначае размяшчэнне аб’екта сярод чаго-небудзь, у данным выпадку– пасяленне сярод лесу.

ВёскаАточка. Аточка – месца, дзе праводзілася малацьба збожжа. Ёсць і такое тлумачэнне: калісьці на месцы, дзе зараз стаіць вёска, была паляна – зямля, якая належала сялянам, і яе называлі дадаткам – малыя кавалкі зямлі – даточкі, аточкі.

Вёска Баравікі. Назва ўтворана ад асновы “бор”.

Вёска Вярхуціна.Такая назва можа абазначаць высокае месца сярод раўніны, а таксама вярхоўе ракі ці яе вытокі. У1870 г. Вярхуціна – маёнтак Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. –  пасёлак Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, дзе працаваў лесапільны завод, які належаў нямецкаму гаспадару Шульцу, непадалёку знаходзілася карчма. Вярхуціна – станцыя Лібава-Роменскай чыгункі на пачатку XX ст. У1918 г. Вярхуціна – заводскі пасёлак, дзе пражывала 824 чалавекі. Яшчэ адносна нядаўна ў вёсцы дзейнічалі гасцініца і лодачная станцыя.

 Вёска Клятное.  Назва ўтварылася ад слова   клець, якое абазначае драўляную пабудову. Вёска вядома з XVIII ст.

Вёска Лескі.  Тапонім  паходзіць ад слова лес. Населены пункт вядомы з XIX ст.

Вёска Рабак. Назва – ад прозвішча-характарыстыкі – Рабы. Чалавек, што пасяліўся тут першым, меў рабы твар.

Смалярня– былая вёска, зараз не існуе. Назва паходзіць ад слова смала. Калісьці тут гналі смалу і дзёгаць.  Вёска заўсёды быланевялічкай. Больш за ўсё насельніцтва тут пражывала ў 1897 г. – 71 жыхар, а ўжо ў 1917 г. –  толькі 18 чалавек.

Вёска Урбанаўка.  Назва паходзіць ад прозвішча Урбан, Урбанаў. Вёска вядома з XIX ст. У 1908 Урбанаўка была фальваркам, якая належала пану Солтану.

Назва вёскі Якавіна Града  паходзіць ад старажытнага яўрэйскага слова Іагоб, што азначае “Ён (Бог) ідзе, ступае за кім-небудзь”, раўназначна рускаму слову Яков. Вытворныя ад гэтага слова Якубка, Якуня, Яша, а на беларускі манер – Якаў, Якаўлевіч, Яковіч.Так часам называлі паслядоўнікаў каго-небудзь. Дадзены населены пункт вядомы з XIX ст.

Паходжанне назваў  пералічаных вёсак агульна вядомае ў нашых месцах і, калі так можна сказаць, афіцыйна прынятае. Не знайшлося толькі інфармацыі аб 2-х вёсках Языльскага сельсавета –   Барок і Крычын, пагэтаму члены Савета музея вырашылі правесці сваё даследаванне.

Ітак, вёска Барок. Нескладана здагадацца, што назва гэтага населенага пункта паходзіць ад слова бор. Бор – гэта хваёвы лес, які характарызуецца добрай асветленасцю з развітым падлескам і травяністым покрывам. Пабываўшы ў самой вёсцы юныя даследчыкі ўбачылі невялічкае пасяленне з некалькімі дзясяткамі двароў. Вакол самой вёскі, у асноўным, сельскагаспадарчыя ўгоддзі – палі і пашы, а крышку далей, сапраўды, знаходзіцца дробны хваёвы лясок з высокімі дрэвамі, адным словам – барок. У ім, акрамя хвоі, сустракаецца і бяроза. 

 Ну, а зараз, пра Крычын.   Тут прыйшлося звярнуцца да інтэрнэту, які ўказаў на слова крыца і падказаў, што крыца – гэта камяк порыстага, цестападобнага, прапітанага жыдкім шлакам метала. Крычнае жалеза здабывалася ў спецыяльных печах – крычных горнах, якія мелі выгляд трубы, што зарывалася ў зямлю, звычайна гарызантальна. У іх слаямі перакладвалі жалезную руду і драўнінны вугаль, якія пракальвалі – у выніку атрымлівалася цестападобнае крычнае (губчатае) жалеза. Крыцу чысцілі ад шлаку пры дапамозе кавання (наносілі моцныя ўдары молатам). Пасля працаёмкага працэсу атрымлівалася  так званае “добрае жалеза”.

Ці маглі ў Крычыне калі-небудзь працаваць крычныя горны? На жаль, ніхто ні змог адказаць на гэтае пытанне. Але крыху пазней пашчасціла дазнацца, што крыцай і крычным жалезам на Беларусі называлі звычайную балотную жалезную руду. Ну, канешне, Крычын некалі знаходзіўся ў акружэнні балот (адсюль мясцовыя жыхары маглі браць руду) але ў сярэдзіне XX ст. былі праведзены шырокамаштабныя меліяратыўныя работы па іх асушэнню, аб чым сведчыць меліяратыўны канал на паўночным захадзе  вёскі.

Ідзём далей. Хочацца яшчэ раз спыніцца на паходжанні назвы аграгарадка Языль. Як паведаміў адзін з  ўраджэнцаў Языльшчыны,  значная   частка жыхароў аграгарадка мяркуе, што назва Языль  можа паходзіць ад  рыбы язь, якая ў вялікай колькасці вадзілася раней у мясцовай рэчцы Языліца(дарэчы, адсюль і назва ракі). Язь – від рыб з сямейства карпавых.Дарослыя язі дасягаюць звычайна даўжыні 35-50 см і вагі ад 2 да 2,8 кг. Язь можа жыць да 15-20 гадоў. Цела таўставатае, галава пакарочаная, рот маленькі і касы. Пры павароце да сонца колер рыбы хутка мяняецца: то залацісты, то серабрысты, то амаль цёмны. Спіна язя сінявата-чорная, бакі белаватыя, хваставы і спінны плаўнікі – цёмныя, а ніжнія і бакавыя – чырвоныя. Харчуюцца вечарам і ноччу насякомымі, лічынкамі, чарвякамі, воднай расліннасцю. Язь выкарыстоўваецца чалавекам у ежу з-за параўнальна высокіх смакавых якасцей. Рыба касцістая, мяса белае ці жаўтаватае.

Яшчэ раз хочацца спыніцца і на вёсцы Вярхуціна. Як адзначалася вышэй, такая назва можа абазначаць вярхоўе ракі. І гэта сапраўды так. Каля Вярхуціна знаходзіцца вярхоўе ракі  Арэсы. Немагчыма не захапляцца гэтай ракой.  Сталі даследаваць Арэсу па фізічнай карце Беларусі. Дазналіся, што яе даўжыня прыблізна 128 км, яна з’яўляецца правым прытокам ракі Пціч. Утвараецца на поўнач ад вёскі Падарэссе Старадарожскага раёна.

 Яшчэ адзін тапонім – Смалярня. Смалярня – былая вёска, зараз не існуе. Калі рабяты наведалі гэта месца – стала крыху сумна. Усе дамы знесены, дзе-нідзе сустракаецца плот, які нахілены ў розныя бакі, месцамі павалены, амаль без жэрдак. Пра былыя гаспадаркі напамінаюць садовыя дрэвы. Са слоўураджэнцаў Языльшчыны асаблівым хараством адрозніваецца Смалярня вясной, калі пачынаюць квітнець  дрэвы. Уладзімір Іванавіч таксама пацвердзіў, што некалі тут гналі смалу. Яе здабывалі з яловых, хваёвых, бярозавых карчоў. На карчах рабілі надрэзы, каб  смала выцякала. Сама смала ішла ў асноўным на лекі, з яе выраблялі таксама дзёгаць цёмнага адцення, які выкарыстоўваўся для змазкі колаў у павозках, прапіткі скур, чысткі ботаў. Са смалы выраблялі і шкіпідар,  які прымяняўся як растваральнік загуслых рэчаў.

Калі прааналізаваць вышэй апісаную інфармацыю, то можна зрабіць выснову, што на Языльшчыне шмат населеных пунктаў, якія  адносяцца да групы тапонімаў, што звязаны з прыроднымі кампанентамі, або адлюстроўваюць прыродныя ўмовы мясцовасці. Напрыклад, Языль, у аснове якога ляжыць назва рыбы язь, Баравікі (вядомыя і ўсімі любімыя грыбы), Барок (адзін з відаў прыроднага ляснога комплексу), Лескі (памяншальнае значэнне слова лес) і Вярхуціна (у дадзеным выпадку адлюстроўвае гідраграфічныя асаблівасці вярхоўя ракі Арэсы).

  Другая група назваў населеных пунктаў указвае на гаспадарчую дзейнасць людзей у мінулым: Аточка ( месца для малацьбы збожжа), Крычын (вытворчасць крычнага жалеза), Смалярня (выраб смалы).

Такія назвы як Рабак, Якавіна Града, Урбанаўка ўтвораны адасабістага імя чалавека.

  Тапонімы Асяродак і Клятное ўказваюць на месца паселішча і від пабудовы адпаведна.

З гэтага вынікае, што на тэрыторыі Языльскага сельскага Савета больш за ўсё населеных пунктаў, назвы якіх звязаны з прыроднымі ўмовамі і прыроднымі кампанентамі, а сканцэнтраваны яны ў асноўным у паўднёвай  частцы Языльшчыны  (Барок, Лескі, Вярхуціна, Языль). Каб наглядна было відаць прасторавае размяшчэнне населеных пунктаў было аформлена малюнкавае адлюстраванне тапонімаў на карце-схеме Языльскага сельскага Савета. Па ёй можна заўважыць і тое, што большасць тапонімаў, утвораных ад асабістага імя чалавека знаходзіцца на ўсходзе (Урбанаўка, Якавіна Града), а вёсак,  назвы якіх звязаны з гаспадарчай дзейнасцю людзей у мінулым – на поўдні, бліжэй к захаду (Крычын, Аточка).Усе тапонімы, якія ўказваюць на месцы паселішчаў і віды пабудоў, размясціліся на поўначы Языльскага сельсавета (Асяродак і Клятное).

Тапаніміка дае каштоўны інфармацыйны матэрыял для спецыялістаў з розных абласцей  ведаў.  Назвы населеных пунктаў з’яўляюцца адным з самых старажытных помнікаў, створаных чалавекам. У іх адлюстравана гісторыя мовы і прыродных мясцін,   працэс асваення новых тэрыторый, гаспадарчыя адносіны.

 

Калектыў Савета музея падтрымлівае сувязь і з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. Нам давялося правесці працу па вывучэннюўздзеяння меліяратыўных работ на ўрадлівасць глебаў Языльшчыны. Было прынята рашэнне правесці даследаванне тэрыторый сельскагаспадарчых угоддзяў ААТ імя Скварцова і Маёрава прыняўшы на ўвагу інфармацыю, што ёсць у гаспадарцы.

  Выдзвінулі гіпотэзу, што меліяратыўныя работы, якія праводзіліся і праводзяцца у нашай гаспадарцы дадатна ўздзейнічаюць на ўрадлівасць глебавага покрыва.

  Паставілі мэту: вывучыць віды меліяратыўных работ і іх уздзеянне на ўрадлівасць глебаў.

  Задачы:

  -даць характарыстыку глебы;

  -вывучыць віды меліярацый;

  -апісаць глебавыя профілі ТАА імя Скварцова і Маёрава;

  -даследаваць гісторыю пашырэння сельскагаспадарчых угоддзяў;

  -даць ацэнку ураджайнасці сельскагаспадарчых глебаў.

  Ніжэй вынікі працы прадстаўлены ў сціслым і кароткім выглядзе.

  Глеба – паверхневы слой літасферы Зямлі, які валодае ўрадлівасцю. Яна складаецца з мінеральных і арганічных рэчываў. Уёй ёсць вада, паветра, жывыя арганізмы.

  Меліяратыўныя работы накіраваны на паляпшэнне стану глебаў для павышэння іх ураджайнасці. На тэрыторыі ААТ імя Скварцова і Маёрава здзяйсняліся і здзяйсняюцца наступныя віды меліярацый:

  -культуратэхнічная – рыхленне, першасная апрацоўка глебы;

  -лесатэхнічная – узвядзенне ахоўных лясных насаджэнняў па перыметру сельскагаспадарчых угоддзяў;

  -гідратэхнічная – асушэнне балот;

  -хімічная – унясенне угнаенняў.

  На тэрыторыі нашай гаспадаркі ўтварыліся два віды глебаў: дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя. Профіль дзярнова-падзолістай глебы складаецца з наступных гарызонтаў: мацярынская парода, слой назапашвання, слой вымывання, гумус або дзярніна.

  Сельская гаспадарка імя Скварцова і Маёрава была заснавана ў 1930 годзе і названа ў гонар чырвонаармейцаў, якія вызвалялі вёску Языль ад белапалякаў у 1921 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны калгас меў 800 га зямлі, якая апрацоўвалася ручной працай, пры дапамозе коней і аднаго трактара. Ураджаі былі невысокімі. Не хапала тэхнікі, удабрэнняў. Пасля вайны калгасная зямля яшчэ больш апустошылася.

  У 1950 г. да гаспадаркі прымкнуліся землі суседніх калгасаў: “Чырвоная Горка”, “Перамога”, “Край Саветаў”. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі павялічыліся больш чым у два разы.

  У 1960 годзе больш інтэнсіўна пачала праводзіцца культуратэхнічная меліярацыя, з’явілася больш тэхнікі: трактары, камбайны, грузавікі. У 1969 годзе была здзейснена гідратэхнічная меліярацыя, якая ўключыла ў сябе асушэнне балот у нізоўях ракі Языліца. Пасля асушэння ураджайнасць тарфяна-балотных глебаў значна павялічылася.

  У канцы 60-х гг. У калгасе пачалі выкарыстоўваць мінеральныя угнаенні. Дзякуючы гэтаму ўжо у 70-я гг з аднаго гектара збіраюць па 27 цэнтнераў зернавых, 180 ц бульбы, 360 ц карняплодаў.

  У пачатку 90-х гг XX ст ураджайнасць і урадлівасць глебы падае ў выніку эканамічнага крызісу, што звязаны з распадам Савецкага Саюза. Да канца 90-х сітуацыя паступова наладжваецца.

  У жніўні 2003 г. калгас рэарганізаваны ў СВК (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў). У 2005 г. быў атрыманы самы вялікі намалот зерня 3934 т. Абнаўляецца машынатрактарны парк.

  У лютым 2011 г. СВК рэарганізаваны ў ААТ (адкрытае акцыянернае таварыства).

  Параўнальная ацэнка ўраджайнасці глебы называецца баніціроўкай. Баніціроўка праводзіцца па 100-бальнай шкале, 100 балаў – самая высокая адзнака глебы. Нам захацелася даведацца як змянілася баніціроўка глебаў у нашай сельскай гаспадарцы. Спачатку даведаліся аб сярэднім бале сельскагаспадарчых угоддзяў. Сёння ён роўны амаль 30 балам. Затым з архіўных дадзеных узялі паказчыкі ўраджайнасці па асноўным сельскагаспадарчым культурам за 1950, 1970 і 2010 гады. Пры дапамозе матэматычных дзеянняў даведаліся, што ў 1950 г. сярэдні  бал глебаў па гаспадарцы складаў 7,6, у  1970 – 21,4, а ў 2010 – амаль што 30 балаў. З гэтага вынікае, што дзякуючы праведзеным за апошнія дзесяцігоддзі меліяратыўным мерапрыемствам баніціроўка глебаў у гаспадарцы значна павысілася.

  Такім чынам вылучаная ў пачатку даследавання гіпотэза пацвердзілася: меліяратыўныя работы, выкарыстоўваемыя ў нашай гаспадарцы, дадатна ўздзейнічаюць на ўраджайнасць глебавага покрыва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Экскурсии

Падрыхтоўка матэрыялаў экскурсій здзяйсняецца загадчыкам школьнага музея. Гэтаму таксама садзейнічаюць настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, фізічнай культуры і здароўя. У дапрацоўцы зместу экскурсій прымаюць удзел і самі экскурсаводы – вучні старэйшых класаў.
развернуть

         Перш, чым праводзіць  экскурсію экскурсаводу неабходна засвоіць экскурсійную інфармацыю. Кожны экскурсавод загаддзя ведае, калі і з кім яму патрэбна правесці экскурсію. Экскурсавод паслядоўна даносіць матэрыял слухачам па тэме экспазіцыі і пры гэтым заўсёды звяртае ўвагу наведвальнікаў музея на патрэбныя экспанаты. У ходзе экскурсіі экскурсавод можа задаваць пытанні гасцям, звязаныя з інфармацыяй, якая падаецца, што дапамагае актывізаваць пазнавальную сферу чалавека. Напрыканцы экскурсіі экскурсавод праводзіць рэфлексію, якая дае зразумець наколькі задаволены наведвальнікі музея экскурсійнай інфармацыяй, ці была яна пададзена зразумела і цікава для іх.

МУЗЕЙНЫЯ ЭКСКУРІІ

    На кожны раздзел музейнай экспазіцыі ёсць свой экскурсавод. Усяго 6 экскурсаводаў і 6 раздзелаў экспазіцыі:

  1. “Языль у даўнія часы”. Тут прадстаўлена інфармацыя аб часе першага ўспаміна пра Языль, ранніх гістарычных дзеяннях, героях 1-й Сусветнай вайны, а таксама рускіх кавалерыстах Скварцове і Маёраве, якія вызвалілі Языль ад польскіх акупантаў у 20-я гг. XX-га ст.
  2. “Спадчына”. Гэты раздзел знаёміць наведвальнікаў з заняткамі нашых продкаў, прыладамі працы, кухоннымі прадметамі, рэчамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  3. “Вялікая Айчынная вайна”дапамагае ўспомніць цяжкія часы, якія прыйшлося перажыць языльчанам у перыяд лютавання фашысцкіх захопнікаў, напамінае аб подзвігах ураджэнцаў Языльшчыны ў барацьбе за мір і свабоду.
  4. “Школа і сельская гаспадарка” расказвае аб гісторыі ўзнікнення, развіцця мясцовай школы, яе настаўнцкім саставе, напрамках дзейнасці ў адукацыйным працэсе, а таксама станаўленні сельскай гаспадаркі, яе кіраўніках і ўдарніках працы.
  5. “Знакамітыя землякі”, якімі ганарыцца Языльшчына. Доўнар Пётр Віктаравіч –  воін-інтэрнацыяналіст, які загінуў у Афганістане. Шпіленя Сямён Яфімавіч – доктар біялагічных навук, прафесар. Дамарад Канстанцін Ільіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт .
  6. “Языльская дзясятка”. Дадзены раздзел знаёміць з маштабамі спартыўнага мерапрыемства, якое зарадзілася на Языльскай зямлі і перарасло ў Фестываль бегу нацыянальнага ўзроўню, дзе прымаюць удзел ні толькі беларусы, але і аматары бегу з іншых краін.

         Ніжэй прыведзена больш падрабязная інфармацыя па раздзелам экспазіцыі.

         “Языльская дзясятка”. Упершыню “Языльская дзясятка” была праведзена ў в. Языль, у лістападзе 1988 г. па ініцыятыве настаўніка фізкультуры Грузда Мікалая Міхайлавіча і трэнера дзіцячай юнацка-спартыўнай школы Зыкава Сяргея Аляксандравіча, як лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны памяці герояў грамадзянскай вайны Скварцова і Маёрава.Спаборніцтва спадабалася лёгкаатлетам і ў далейшым яны сталі традыцыйнымі.

  З 1993 г. спаборніцтва стала праводзіцца пад кіраўніцтвам Мінскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

  У 1995 г. у прабегу “Языльская дзясятка” з’явіліся першыя спонсары.

  Па выніках сезону 1995 г. спаборніцтва ў Язылі прызнана лепшым прабегам у Рэспубліцы Беларусь.

  У 1996 г. “Языльская дзясятка” стала самым масавым святам бегу па шашы ў рэспубліцы, дзе прынялі ўдзел больш за 840 бегуноў ва ўзросце ад 6 да 73 год.

  З 1998 г. фестываль “Языльская дзясятка” пакінуў Языль. Па рашэнню Кіравання фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама было вырашана праводзіць фестываль у гарадах Мінскай вобласці.

  Фестываль адбыўся ў гарадах: Салігорск (1998 г.), Нясвіж (1999 г.), Слуцк (2000 г.), Маладзечна (2001 г.), Старыя Дарогі (2002 г.), Любань (2003 г.), Барысаў (2004 г.), Лагойск (2005 г.), Смалявічы (2006 г.).

  З 2007 г. “Языльская дзясятка праводзіцца ў г. Старыя Дарогі.

 

         “Спадчына”.

 

                                                                           Ад прадзедаў спакон вякоў

                                                                           Нам засталася спадчына.

                                                                           Паміж сваіх і чужакоў,

                                                                           Яна нам ласкай матчынай.

 

  Гэты куток прысвечаны нашай спадчыне. Тут, у першую чаргу, тое, што засталося нам ад продкаў.

  Доўгімі зімовымі вечарамі наладжваліся пасядзелкі, дзе жанчыны і дзяўчаты вышывалі, пралі, ткалі, вязалі, шылі. Мужчыны і хлопцы плялі лапці, вязалі вяроўкі, выраблялі розныя прылады працы.

  Церніца – з яе дапамогай церлі лён, каноплю.

  Цэп – для абмалоту зерня.

  Фуганак – для апрацоўкі дошак.

  Пранік – прылада для мыцця бялізны.

  Драўляная лапата – выкарыстоўвалася ў час выпечкі хлеба.

  Драўляны сахор.

  Баклажа для вады – вельмі патрэбнай была ў час жніва, сенакоса. Вада ў ёй захоўвалася халоднай нават у спякоту.

  Скобкі – былі неабходны для апрацоўкі дрэва ад кары.

  Серп – для жніва.

  Бочачка для віна.

  Торба – яе выкарыстоўвалі хлопцы, калі адпраўлялі сватоў да дзяўчат,  кладучы сюды розныя падарункі і пачастункі.

  Качалкі – для разгладжвання бялізны.

  Прас – у яго змяшчалі гарачыя вугельчыкі, пры дапамозе якіх прас награваўся.

  Ступа і таўкач – для драбнення крупаў, укропу.

  Гліняныя збаны – у іх захоўвалі малако.

  Бочачка для цеста.

  Жалезная форма для выпечкі хлеба.

  Вырабы, якія адносяцца да сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – пано з саломкі, пано з вышытых элементаў, сурвэткі, хустка, якая звязана шыдэлкам.

 

         “Школа і калгас”. Першае архіўнае ўпамінанне аб Языльскай царкоўна-прыхадской школе адносіцца да 1871 г., дзе гаворыцца, што “ у сяле Языль дзейнічала царква, а пры ёй царкоўна-прыхадская школа, у якой навучалася 18 вучняў-хлопчыкаў”.

  Гэта царква праіснавала да канца 19-га ст., потым была разбурана, а замест яе ў 1896 г. была пабудавана новая царква. Пры ёй ужо дзейнічала народная школа, дзе настаўнікам працаваў Пётр Канстанцінавіч Мардзвілка – бацька беларускага празаіка і літаратурнага крытыка Аркадзя Пятровіча Мардзвілкі.

  У 1906 зноў з’явілася царкоўна-прыхадская школа, у якой настаўнічалі дочкі Мардзвілкі – Аляксандра і Марыя.

  Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбываюцца змены. Пачынае дзейнічаць пачатковая школа. Тут працуюць Елізавета Іванаўна Баран і Іван Мартынавіч Шахлевіч.

  У 1932 г. на базе пачатковай школы адкрываецца Языльская сямігадовая школа. Яе дырэктарам доўгія гады быў Іван Мартынавіч Шахлевіч. На вялікі жаль, Іван Мартынавіч быў несправядліва і незаконна асуджаны і стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій.

  У 1965 г. школа становіцца дзесяцігодкай. Яе дырэктар – Уладзімір Канстанцінавіч Крыўленя, выдатнік народнай асветы, якому ў 1991 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Н.К. Крупскай. Уладзімір Канстанцінавіч працаваў дырэктарам школы 39 год.

  24 гады займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганна Іванаўна Верамей. За творчую і старанную  дзейнасць Ганна Іванаўна  была ўзнагароджана юбілейным медалём “За добрасумленную працу” і ордэнам “Знак Пашаны”.

Вясной 1930 г. у Язылі быў створаны калгас імя Скварцова і Маёрава. Ён названы ў гонар чырвонаармейцаў, загінуўшых пры вызваленні Языля ад белапалякаў. Стваральнікамі калгаса былі Крыўленя Мікіта, Пучэня Маісей і інш.

У 1948 г. калгас імя Скварцова і Маёрава прыняў удзел у раённай сельскагаспадарчай выставе. Конюх калгаса Ігнат Касцель атрымаў Дыплом 2-й ступені за добрыя паказчыкі ў справе развіцця, захавання і росту конегадоўлі. У 1952 г. адбылося ўзбуйненне калгаса. Яго старшынёй стаў Іван Шаблюк.Калгас ганарыўся сваімі ордэнаносцамі. Гэта – Петрушэня Анатоль Паўлавіч, Грузд Міхаіл Іванавіч і інш.

  У Кнігу народнай славы занесены: Пучэня Канстанцін Фёдаравіч, Мезька Таццяна Пятроўна, Шух Паліна Паўлаўна.

  У жніўні 2003 г. калгас рэарганізаваны у СВК. У 2005 г. камбайнёр СВК Кокша Васіль прызнаны лепшым у раёне па сваёй прафесіі. Зараз  сельская гаспадарка Языльшчыны мае статус адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ імя Скварцова і Маёрава).

 

         “Знакамітыя землякі”. Кожная краіна, горад, вёска ганарыцца  выдатнымі людзьмі. Языль таксама ганарыцца сваімі героямі, вучонымі.

Доўнар Пётр Віктаравічнарадзіўся 11 ліпеня 1953 г. у в. Языль. Вучыўся ў Языльскай сярэдней школе, потым у Мінскім ваенным сувораўскім вучылішчы. З 1971 г. Пётр Доўнар – навучэнец Арджанікідзеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча.

 Служыў у дзесантных войсках. У пачатку 1980 г. быў накіраваны ў Афганістан.  12 красавіка 1981 г. рота Пятра вяла бой. Было шмат параненых. Пётр на баявой машыне ў якасці суправаджаючага даставіў параненых у раён размяшчэння асноўных сіл. На зваротным шляху   пад  машынай узарвалася міна, прабіўшы тое месца, дзе знаходзіўся Пётр. Некаторы час ён быў яшчэ жывы. Дома яго чакалі бацькі, жонка, дачка Алеся. Вестка аб гібелі Пятра Доўнара стала чорным днём не толькі для іх, але і для ўсіх аднавяскоўцаў.

  Доўнар Пётр Віктаравіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, пахаваны ў в. Языль. Памяць аб ім жыве ва ўнуку, якога  назвалі Пятром, у назве адной з вуліц Языля. Піянерская дружына нашай школы таксама носіць імя Пятра Доўнара.

Шпіленя Сямён Яфімавічдоктар біялагічных навук, прафесар. Нарадзіўся 1 лютага 1916 г. у в. Языль. Скончыў  Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Вучыўся на біялагічным факультэце Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Герцэна.

  У час вайны быў санітарным інструктарам, начальнікам штаба медсанбата, удзельнічаў у абароне, прарыве і зняцці блакады Ленінграда, а таксама ў баях за вызваленне Рыгі, Пскова і іншых гарадоў.

  Пасля вайны Шпіленя стаў  асістэнтам у Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1963 г. быў выбраны на пасаду загадчыка кафедрай біялогіі Ленінградскага педыятрычнага медыцынскага інстытута.

  У Сямёна Яфімавіча больш 140 апублікаваных прац. За развіццё біялагічнай навукі і медыцынскай геаграфіі Шпіленя ўзнагароджаны Акадэміяй навук імяннымі медалямі Паўлоўскага і Сямёнава Цянь-Шанскага.

Дамарад Канстанцін Ільіч– кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Нарадзіўся ў Язылі, тут жа вучыўся ў школе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага універсітэта.

  У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у органах ваеннай разведкі і контрразведкі Заходняга фронту. Быў намеснікам камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партызанскага злучэння.

  Пасля вайны працаваў у Беларускім палітэхнічным, Мінскім радыётэхнічным інстытутах,  інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР.

  Дамарад Канстанцін Ільіч даследаваў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Беларусі.

 

         “Языль у даўнія часы”. Наша мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытныя часы, аб чым сведчаць каменныя прылады працы, знойдзеныя на левым беразе ракі Языліца, што датуюцца II-I тысячагоддзямі да н.э. На вялікай глыбіні пад зямлёй знайшлі і пчаліны воск у выглядзе шароў розных памераў. У даўніну такі воск замяняў грошы.

  Языль вдомы з VI ст. Гэты факт сцвярджае гістарычнае месца, дзе стаяла царква. Каля яе знаходзіліся і могілкі з капліцай. На гэтым месцы, калі адна царква знікала, то пабудавалі новую. У наш час тут таксама  ідзе будаўніцтва  царквы.

  Гісторыя Языля звязана з войнамі. У 1709 г. шведскае войска Карла XII рухалася па нашай тэрыторыі. На месцы, якое мае назву “Мір-гара”, калі верыць адной легендзе, было заключана перамір’е паміж Карлам XII і Пятром I. На пні спіленага дуба яны паставілі свае подпісы такім чынам заключыўшы мір. Па другой легендзе на “Мір-гары” заключылі перамір’е  мясцовыя феадалы. Пасля чаго  была пабудавана царква. З таго часу з навакольных вёсак кожны год, у кастрычніку, на Пакровы сюды збіраліся людзі на кірмаш.

  У 1812 г. армія Напалеона прайшла і па нашым мясцінам. Мясцовыя жыхары хаваліся ад чужынцаў ва ўрочышчах, якія былі абкопаныя воднымі каналамі шырынёй 5-6 м. Іх называлі гарадкамі.

  Першая сусветная вайна прымусіла мабілізаваць і нашых землякоў. Поўным Георгіеўскім кавалерам    з  гэтай          вайны вярнуўся Салавей Яфім Герасімавіч.    Бірук Андрэй Прохаравіч і Амяльчэня Якаў Андрэевіч вярнуліся  кавалерамі  2-ух   Георгіеўскіх  крыжоў.

  У 1919 г. вёску акупіравала польская армія Пілсудскага. Летам 1920 г.   Чырвоная Армія вызваліла Языль. У бітве загінулі два кавалерысты Скварцоў і Маёраў. Маёраў быў скошаны напавал. Скварцоў пасля ранення яшчэ жыў некалькі гадзін і памёр у двары Крыўлені Аўдоцці на яе руках. Загінуўшых перанеслі ў царкву. Царкоўны служачы Мардзвілка дапамог пахаваць іх на мясцовых могілках.

  У 1925 г. па ініцыятыве камсамольскай моладзі былі сабраны грошы  сярод жыхароў Языля для ўстанаўлення помніка на магіле  Скварцова і Маёрава. У 1990 г. помнік быў перароблены.

  Зараз сельская гаспадарка Языльшчыны носіць імёны герояў Скварцова і Маёрава.

 

         “Вялікая Айчынная вайна”. Самым цяжкім і страшным днём для Языля быў дзень 6 жніўня 1941 г., калі фашыстамі на тэрыторыі школьнага сада былі знішчаны мясцовыя жыхары. Толькі аднаму цудам удалося выратавацца. Гэта быў Целеш Аляксандр, які ўцёк ад варожых куль. Пасля гэтых падзей ён стаў партызанам.

  Самааддана абаранялі сваю радзіму нашы землякі.

Палаўчэня Гаўрыла Антонавічзакончыў ваенную Акадэмію, быў кадравым афіцэрам. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў танкавым батальёнам. Абараняў Маскву, вызваляў Украіну і Венгрыю.

  У пачатку 1942 г. у г. Андрыапалі   фашысты падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію эшалон з людзьмі. Батальёну пад кіраўніцтвам капітана Палаўчэні было даручана сарваць намеры варожай сілы і вызваліць савецкіх людзей. У цяжкіх умовах танкісты прарвалі абарону праціўніка, знішчылі шмат варожай тэхнікі  і вызвалілі мясцовых жыхароў. Але неўзабаве нямецкі снарад трапіў у баявую машыну. Фашысты накрылі  танк брызентам і падпалілі. Капітан Палаўчэня выскачыў з танка і пачаў ратаваць яго, зрываючы брызент. Тут ворагі і  схапілі Гаўрылу Палаўчэню, але ў рукапашнай барацьбе капітан быў вызвалены, а варожыя салдаты знішчаны. Машына рушыла далей па замерзлай рацэ,  лёд не вытрымаў і танк праваліўся. Праз нейкі час гітлераўцы знайшлі танк і дасталі  з-пад лёду, але трапіць унутр баявой машыны не змаглі і палічылі, што яна пакінута савецкімі воінамі. Ноччу, калі ворагі аставілі танк, Палаўчэня са сваімі салдатамі адкрыў агонь па месцах, дзе размяшчаліся фашысцкія захопнікі – пачалося вызваленне горада Андрыапаля. Экіпаж Палаўчэні быў адзначаны высокімі ўзнагародамі, а камандзіру экіпажа Гаўрылу Антонавічу Палаўчэню – прысуджана званне Героя Савецкага Саюза.

  У гады вайны на тэрыторыі Языльскага сельскага Савета дзейнічала падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў былы старшыня калгаса Амяльчэня Іван Іванавіч. Яго група хавала калгасную жывёлу, дапамагала савецкім салдатам. Аднойчы фашысты ўварваліся ў хату Івана Іванавіча, але ён змог прабрацца ў агарод, дзе былі схаваны 2 гранаты, і пры дапамозе іх знішчыць  некалькіх ворагаў. Іван Амяльчэня кінуўся бегчы.  Дабрацца да лесу яму не ўдалося – аўтаматная чарга збіла Івана з ног. Фашысты жорстка здзекаваліся яшчэ над жывым чалавекам, а потым забілі. Амяльчэня Мікалай Іванавіч пахаваны на мясцовых могілках у Язылі.

  Шмат нашых землякоў не дажылі да дня Перамогі. Адзін з іх – лётчык Палаўчэня Віктар Сцяпанавіч, ураджэнец в. Рабак. Аб любові да сваіх блізкіх і  Радзімы расказваюць яго пісьмы. У той час, калі  апошняе пісьмо лётчыка спяшалася да родных людзей, ён ляцеў над Усходняй Прусіяй з думкай аб роднай Беларусі. Выстрал гарматы прашыў неба і Віктара не стала. Да дня Перамогі ён не дажыў усяго 44 дні.

У гады вайны на тэрыторыях Старадарожскага, Любанскага, Глускага раёнаў дзейнічала партызанская брыгада імя Кірава №100. Яе камандзірам быў Шуба А.І. У брыгадзе ваявалі і ўраджэнцы Языльшчыны: Цельнер А.В., Капачэня А.Д., Салавей І.Р., Доўнар В.А. і інш.

свернуть

Фотогалерея