Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2023
Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной асабістага жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы.

Напярэдадні гэтага значнага для ўсяго беларускага народа дня вянкі і кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны да стэлы загінушым землякам ўсклалі прадстаўнікі выканаўчай улады, ААТ імя Скварцова і Маёрава, навучэнцы ДУА "Языльская сярэдняя школа імя Г.А. Палаўчэні".

изображение_viber_2023-07-10_12-33-39-587

изображение_viber_2023-07-10_12-09-42-194