Бахто Мікалай Карнеевіч нарадзіўся ў верасні 1921 года ў вёсцы Вярхуціна Старадарожскага раёна. У сям’і было чацвёра дзяцей.
Пасля заканчэння Вярхуцінскай пачатковай, а затым Языльскай сямігодкі, падаўся ў Пецяргоф, дзе служыў афіцэрам яго старэйшы брат Павел. Той і ўладкаваў свайго малодшага брата выхаванцам у адну з вайсковых часцей. Але ваенная справа не выклікала ў Мікалая Карнеевіча цікавасці і праз год ён вярнуўся дамоў.
Потым Бахто паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Вярнуўшыся дадому ўжо камсамольцам, уладкаваўся па рэкамендацыі райкама камсамола старэйшым піянерважатым у Вярхуцінскую школу, якая стала ўжо к таму часу сямігодкай. Працавалася добра і цікава. Але, пэўна, пашкадаваў, што развітаўся з ваеннай кар’ерай і паехаў вясною 1941 года паступаць у Гомельскае ваеннае вучылішча, дзе паспяхова здаў экзамены і пачаў вучыцца.
Навука працягвалася нядоўга – пачалася вайна. Вучылішча ў поўным саставе стала на абарону Гомеля, але праз трое сутак навучэнцаў змяніла адна з дэвізій дзеючай арміі, а ўсіх вучняў пагрузілі ў вагоны, і эшалон накіраваўся пад Ніжні Ноўгарад, у ваенныя лагеры. Да зімы вучыліся.
Улютым 1942 года 100 навучэнцаў-выдатнікаў, у тым ліку і Мікалая Бахто, накіравалі практыкантамі на Горкаўскі аўтазавод.
Вясной – зноў вучоба ў ваенных лагерах. Тут Бахто прысвоілі званне лейтэнанта. Неўзабаве Мікалая і некаторых яго таварышаў адпраўляюць у 286-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён. У канцы 1943 года дывізіён уводзяць у састаў 9-га танкавага корпуса, які перадыслаціраваўся ў Беларусь у раён Гомеля. Пачалася падрыхтоўка да славутай аперацыі “Баграціён”. Байцы прайшлі праз Дараганава, Церабуты, Ляўкі, Мінск, Баранавічы, Слонім, Пружаны, Брэст, польскія гарады Лодзь і Варшаву. Быў яшчэ штурм Зеелаўскіх высот, узяцце Варшавы.
Вайну Мікалай Карнеевіч Бахто скончыў у званні старэйшага лейтэнанта. Пяць гадоў служыў ён яшчэ ў Германіі, у складзе групы Савецкіх войск. Потым яго служба прцягвалася ў Беларускай ваеннай акрузе, спачатку ў Гродна, затым у Лідзе. А ў 1955 годзе іх ваенная часць папала пад так званае “хрушчоўскае” скарачэнне Савецкіх Узброеных Сіл.
Так скончылася ваенная кар’ера Мікалая Бахто і ён вярнуўся на радзіму, дзе працаваў старшынёй Языльскага сельскага Савета, потым намеснікам старшыні і адначасова сакратаром партарганізацыі калгаса імя Скварцова і Маёрава, затым ваенруком у Языльскай сярэдняй школе, пазней інструктарам ваджэння ў вучкамбінаце і зноў ваенруком у школе.
Імя Мікалая Карнеевіча Бахто занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна. Ён узнагароджаны 2-ма ордэнамі Айчыннай вайны другой ступені, ордэнам чырвонай Зоркі, 2-ма медалямі “За баявыя заслугі”, медалём “За вызваленне Варшавы”, медалём “За ўзяцце Берліна”.
Жук Даніла Мікалаевіч нарадзіўся ў 1923 годзе ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна. Пасля школы паспеў закончыць адзін курс настаўніцкага інстытута, пачалася вайна.
Студэнтаў мабілізавалі ў апалчэнне, каб лавілі нямецкі дэсант. Але неабучаныя вайсковай справе хлопцы, пры ўсім іх жаданні, не змаглі процістаяць добра падрыхтаванаму фашысцкаму дэсанту.
Шлях студэнтам ляжаў дамоў. Даніла даехаў да Бабруйска, а адтуль пешшу дайшоў да Урэчча. У час акупацыі жыў у бацькоў. Даніла ў сям’і быў не адзін. Старэйшы брат ваяваў на фронце, а дома застаўся Павел – настаўнік рускай мовы, які быў старэйшы за Данілу на два гады, а таксама малодшы брат – Валодзя, які бегаў яшчэ падлеткам. Браты падтрымлівалі сувязь з партызанамі. Аднойчы партызаны папярэдзілі сям’ю Жук, каб тыя ўцякалі ў лес, бо за імі прыйдуць немцы. Яны паспелі і трапілі ў партызанскі атрад.
З 4 жніўня 1943 года па 30 чэрвеня 1944 года Жук Д.М. лічыўся радавым партызанам атрада імя Лазо брыгады №64 імя Чкалава Мінскай вобласці.
Удзельнічаў Даніла ў некалькіх рэйдах за лінію фронта. Даніла Мікалаевіч быў кантужаны і абмарозіў ногі.
Пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў Даніла Мікалаевіч Жук працаваў дырэктарам Рабацкай школы Слуцкага раёна, завочна вучыўся ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. Потым настаўнічаў у Языльскай сямігодцы, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Педагагічнай справе аддаў 37 гадоў.
Жонка ДанілыМікалаевіча – Ганна Лаўрэнцьеўна Жук таксама была педагогам, яна выкладала ў школе хімію і біялогію.
Вырасцілі дваіх дзяцей. Дачка Святлана працуе на Гродзенскай тэкстыльнай фабрыцы інжынерам, сын Анатоль – на Мінскім аўтамабільным заводзе інжынерам-электроншчыкам.
У студзені 2013 года Даніла Мікалаевіч Жук адзначыў свой 90-гадовы юбілей.
Юныя экскурсаводы вывучаюць таксама жыццёвы і творчы шлях былых работнікаў Языльскай школы. Тут хочацца асабліва паведаміць аб Верамей Ганне Іванаўне, якая шмат зрабіла для стварэння школьнага музея.
Куток прысвечаны Верамей Ганне Іванаўне
Членамі Савета музея нядаўна быў створаны стэнд, прысвечаны перапіске Верамей Г.І. са знакамітымі землякамі.
Нарадзілася Ганна Іванаўна 4 жніўня 1936 года ў вёсцы Старыца Копыльскага раёна.Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага ў 1959 годзе. Працавала выхавацелем у Нагорнаўскай школе-інтэрнаце Клецкага раёна.
Педагагічную дзейнасць у Языльскай сярэдняй школе пачала ў 1963 годзе. У 1967 годзе быланазначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і працавала на гэтай пасадзе да выхаду на пенсію (1991 г.)
Вялікую ўвагу Ганна Іванаўна надавала метадычнай рабоце з настаўнікамі. Школьны метадычны кабінет, які яна стварыла, лічыцца адным з лепшых у раёне.
Штогод пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце з мэтай павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў праводзіліся педагагічныя чытанні, праблемныя семінары, канферэнцыі, завочныя знаёмствы з вопытам настаўнікаў-наватараў.
Ганна Іванаўна ўдзельнічала ў грамадскіх мерапрыемствах. Яе выступленні ў клубах, на бацькоўскіх сходах заўсёды адрозніваліся аб’ектыўнасцю, даступнасцю, насілі пазнавальны і выхаваўчы характар. Доўгі час Верамей Г.І. з’яўлялася кіраўніком школьных палітзаняткаў, дзе ўзнімаліся пытанні ідэялогіі, адукацыі, этыкі.
Верамей Ганна Іванаўна была дэпутатам Языльскага сельскага Савета і ўзначальвала камісію па адукацыі, фізічнай культуры і здароўю.
Дзякуючы намаганням Ганны Іванаўны быў створаны школьны музей. Яна вяла вялікую пашуковую дзейнасць. Шматлікія каштоўныя архіўныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў музеі, былі знойдзены і дастаўлены дзякуючы ініцыятыве завуча. Доўгія гады Верамей Г.І. вяла перапіску і арганізоўвала сустрэчы школьнікаў з прафесарам Шпіленем Сямёнам Яфімавічам, з Героем Савецкага Саюза Палаўчэнем Гаўрылам Антонавічам, кандыдатам гістарычных навук Дамарадам Канстанцінам Іллічом.
Вопытам работы завучам у школе Ганна Іванаўна часта дзялілася з чытачамі раённай газеты. Яе артыкулы друкаваліся ў “Настаўніцкай газеце”, “Мінскай праўдзе”, а вершы свайго сачынення – у калектыўным зборніку паэзіі “Родныя далі”.
Верамей Г.І. – настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры. Яна добра ведала і даступна даносіла свае прадметы вучням.
Ганна Іванаўна прымала актыўны ўдзел у рабоце раённых педагагічных канферэнцый. Ёй нярэдка даручалі выступленні са словамі пажаданняў маладым педагогам.
За творчую і добрасумленную працу на ніве народнай адукацыі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Языльскай сярэдняй школы Верамей Ганна Іванаўна была ўзнагароджана ў 1968 г. “Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР”, а таксама юбілейным медалём “За доблесную працу” у 1970 г., ордэнам “Знак Пашаны” у 1971 г., “Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі СССР” у 1984 г.
У 2006 годзе прозвішча Ганны Іванаўны занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна.
Тапанімічныя і сельскагаспадарчыя даследаванні
Кожнага чалавека цікавяць назвы геаграфічных аб’ектаў, іх паходжанне, гісторыя фарміравання. Такая цікавасць абумоўлена тым, што любая назва мае пэўны сэнс. Члены Савета музея таксама зацікавіліся тапонімамі Языльшчыны і вырашылі правесці даследавнне ў гэтым накірунку.
Паставілі мэту: правесці тапанімічнае даследаванне населеных пунктаў Языльшчыны.
Задачы:
-вывучыць месцазнаходжанне населеных пунктаў Языльшчыны і раскрыць сэнс іх назваў;
-прывесці свае версіі і вывады наконт паходжання назваў вёсак Языльшчыны на аснове інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, уласнага вывучэння мясцовасцей і іншых крыніц;
-аформіць малюнкавае адлюстраванне тапонімаў на карце-схеме Языльскага сельскага Савета.
Работа пачалася з вывучэння геаграфічнага становішча, тапаніміі і колькасці насельніцтва Языльскага сельскага Савета. Было высветлена, што ён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтрам сельсавета з’яўляецца аграгарадок Языль (52,9° пн. ш. і 27,9° у. д.). Языльскі сельскі Савет мяжуе з Горкаўскім на поўночным усходзе і Пасецкім на паўднёвым усходзе (уваходзяць у склад Старадарожскага раёна). На поўдні праходзяць межы з Урэчскім пасялковым Саветам Любанскага раёна, а на паўночным захадзе – з Сорагскім сельсаветам Слуцкага раёна. Языльскі сельскі Савет уключае ў сябе аграгарадок Языль і 11 вёсак: Асяродак, Аточка, Баравікі, Барок, Вярхуціна, Клятное, Крычын, Лескі, Рабак, Урбанаўка, Якавіна Града.У маёй працы будзе яшчэ ісці гаворка аб Смалярні – гэта месца, якое таксама некалі было заселена людзьмі і мела статус вёскі. Зараз тут захаваліся толькі нахіленыя агароджы і высокія дрэвы некалі высаджаныя мясцовым насельніцтвам.
Усяго ў Языльскім сельсавеце пражывае 1256 жыхароў. Найбольшая іх колькасць сканцэнтравана ў Язылі – 830 чалавек. Далей ідуць вёскі: Рабак (111 чал.), Аточка (102 чал.), Вярхуціна (82 чал.). У астатніх населеных пунктах і таго менш: Барок – 46 жыхароў, Крычын – 25, Лескі – 21, Асяродак – 20, Урбанаўка – 12, Баравікі – 4, Якавіна Града – 3, а ў вёсцы Клятное па месцу жыхарства ніхто не зарэгістрыраваны, сюды наведваюцца толькі дачнікі на лета.
Далей праводзілася даследаванне наконт паходжання назваў населеных пунктаў Языльшчыны.
Назва Языля паходзіць ад устарэлага стараславянскага слова «язъ» (язова, езова), што абазначае перабой, від паркана ўпоперак рэчкі, заліва з варотамі, у якія ўстаноўлена плеценая верша.
Вёска Асяродаквядома з XX ст. Слова асяродак абазначае размяшчэнне аб’екта сярод чаго-небудзь, у данным выпадку– пасяленне сярод лесу.
ВёскаАточка. Аточка – месца, дзе праводзілася малацьба збожжа. Ёсць і такое тлумачэнне: калісьці на месцы, дзе зараз стаіць вёска, была паляна – зямля, якая належала сялянам, і яе называлі дадаткам – малыя кавалкі зямлі – даточкі, аточкі.
Вёска Баравікі. Назва ўтворана ад асновы “бор”.
Вёска Вярхуціна.Такая назва можа абазначаць высокае месца сярод раўніны, а таксама вярхоўе ракі ці яе вытокі. У1870 г. Вярхуціна – маёнтак Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. – пасёлак Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, дзе працаваў лесапільны завод, які належаў нямецкаму гаспадару Шульцу, непадалёку знаходзілася карчма. Вярхуціна – станцыя Лібава-Роменскай чыгункі на пачатку XX ст. У1918 г. Вярхуціна – заводскі пасёлак, дзе пражывала 824 чалавекі. Яшчэ адносна нядаўна ў вёсцы дзейнічалі гасцініца і лодачная станцыя.
Вёска Клятное. Назва ўтварылася ад слова клець, якое абазначае драўляную пабудову. Вёска вядома з XVIII ст.
Вёска Лескі. Тапонім паходзіць ад слова лес. Населены пункт вядомы з XIX ст.
Вёска Рабак. Назва – ад прозвішча-характарыстыкі – Рабы. Чалавек, што пасяліўся тут першым, меў рабы твар.
Смалярня– былая вёска, зараз не існуе. Назва паходзіць ад слова смала. Калісьці тут гналі смалу і дзёгаць. Вёска заўсёды быланевялічкай. Больш за ўсё насельніцтва тут пражывала ў 1897 г. – 71 жыхар, а ўжо ў 1917 г. – толькі 18 чалавек.
Вёска Урбанаўка. Назва паходзіць ад прозвішча Урбан, Урбанаў. Вёска вядома з XIX ст. У 1908 Урбанаўка была фальваркам, якая належала пану Солтану.
Назва вёскі Якавіна Града паходзіць ад старажытнага яўрэйскага слова Іагоб, што азначае “Ён (Бог) ідзе, ступае за кім-небудзь”, раўназначна рускаму слову Яков. Вытворныя ад гэтага слова Якубка, Якуня, Яша, а на беларускі манер – Якаў, Якаўлевіч, Яковіч.Так часам называлі паслядоўнікаў каго-небудзь. Дадзены населены пункт вядомы з XIX ст.
Паходжанне назваў пералічаных вёсак агульна вядомае ў нашых месцах і, калі так можна сказаць, афіцыйна прынятае. Не знайшлося толькі інфармацыі аб 2-х вёсках Языльскага сельсавета – Барок і Крычын, пагэтаму члены Савета музея вырашылі правесці сваё даследаванне.
Ітак, вёска Барок. Нескладана здагадацца, што назва гэтага населенага пункта паходзіць ад слова бор. Бор – гэта хваёвы лес, які характарызуецца добрай асветленасцю з развітым падлескам і травяністым покрывам. Пабываўшы ў самой вёсцы юныя даследчыкі ўбачылі невялічкае пасяленне з некалькімі дзясяткамі двароў. Вакол самой вёскі, у асноўным, сельскагаспадарчыя ўгоддзі – палі і пашы, а крышку далей, сапраўды, знаходзіцца дробны хваёвы лясок з высокімі дрэвамі, адным словам – барок. У ім, акрамя хвоі, сустракаецца і бяроза.
Ну, а зараз, пра Крычын. Тут прыйшлося звярнуцца да інтэрнэту, які ўказаў на слова крыца і падказаў, што крыца – гэта камяк порыстага, цестападобнага, прапітанага жыдкім шлакам метала. Крычнае жалеза здабывалася ў спецыяльных печах – крычных горнах, якія мелі выгляд трубы, што зарывалася ў зямлю, звычайна гарызантальна. У іх слаямі перакладвалі жалезную руду і драўнінны вугаль, якія пракальвалі – у выніку атрымлівалася цестападобнае крычнае (губчатае) жалеза. Крыцу чысцілі ад шлаку пры дапамозе кавання (наносілі моцныя ўдары молатам). Пасля працаёмкага працэсу атрымлівалася так званае “добрае жалеза”.
Ці маглі ў Крычыне калі-небудзь працаваць крычныя горны? На жаль, ніхто ні змог адказаць на гэтае пытанне. Але крыху пазней пашчасціла дазнацца, што крыцай і крычным жалезам на Беларусі называлі звычайную балотную жалезную руду. Ну, канешне, Крычын некалі знаходзіўся ў акружэнні балот (адсюль мясцовыя жыхары маглі браць руду) але ў сярэдзіне XX ст. былі праведзены шырокамаштабныя меліяратыўныя работы па іх асушэнню, аб чым сведчыць меліяратыўны канал на паўночным захадзе вёскі.
Ідзём далей. Хочацца яшчэ раз спыніцца на паходжанні назвы аграгарадка Языль. Як паведаміў адзін з ўраджэнцаў Языльшчыны, значная частка жыхароў аграгарадка мяркуе, што назва Языль можа паходзіць ад рыбы язь, якая ў вялікай колькасці вадзілася раней у мясцовай рэчцы Языліца(дарэчы, адсюль і назва ракі). Язь – від рыб з сямейства карпавых.Дарослыя язі дасягаюць звычайна даўжыні 35-50 см і вагі ад 2 да 2,8 кг. Язь можа жыць да 15-20 гадоў. Цела таўставатае, галава пакарочаная, рот маленькі і касы. Пры павароце да сонца колер рыбы хутка мяняецца: то залацісты, то серабрысты, то амаль цёмны. Спіна язя сінявата-чорная, бакі белаватыя, хваставы і спінны плаўнікі – цёмныя, а ніжнія і бакавыя – чырвоныя. Харчуюцца вечарам і ноччу насякомымі, лічынкамі, чарвякамі, воднай расліннасцю. Язь выкарыстоўваецца чалавекам у ежу з-за параўнальна высокіх смакавых якасцей. Рыба касцістая, мяса белае ці жаўтаватае.
Яшчэ раз хочацца спыніцца і на вёсцы Вярхуціна. Як адзначалася вышэй, такая назва можа абазначаць вярхоўе ракі. І гэта сапраўды так. Каля Вярхуціна знаходзіцца вярхоўе ракі Арэсы. Немагчыма не захапляцца гэтай ракой. Сталі даследаваць Арэсу па фізічнай карце Беларусі. Дазналіся, што яе даўжыня прыблізна 128 км, яна з’яўляецца правым прытокам ракі Пціч. Утвараецца на поўнач ад вёскі Падарэссе Старадарожскага раёна.
Яшчэ адзін тапонім – Смалярня. Смалярня – былая вёска, зараз не існуе. Калі рабяты наведалі гэта месца – стала крыху сумна. Усе дамы знесены, дзе-нідзе сустракаецца плот, які нахілены ў розныя бакі, месцамі павалены, амаль без жэрдак. Пра былыя гаспадаркі напамінаюць садовыя дрэвы. Са слоўураджэнцаў Языльшчыны асаблівым хараством адрозніваецца Смалярня вясной, калі пачынаюць квітнець дрэвы. Уладзімір Іванавіч таксама пацвердзіў, што некалі тут гналі смалу. Яе здабывалі з яловых, хваёвых, бярозавых карчоў. На карчах рабілі надрэзы, каб смала выцякала. Сама смала ішла ў асноўным на лекі, з яе выраблялі таксама дзёгаць цёмнага адцення, які выкарыстоўваўся для змазкі колаў у павозках, прапіткі скур, чысткі ботаў. Са смалы выраблялі і шкіпідар, які прымяняўся як растваральнік загуслых рэчаў.
Калі прааналізаваць вышэй апісаную інфармацыю, то можна зрабіць выснову, што на Языльшчыне шмат населеных пунктаў, якія адносяцца да групы тапонімаў, што звязаны з прыроднымі кампанентамі, або адлюстроўваюць прыродныя ўмовы мясцовасці. Напрыклад, Языль, у аснове якога ляжыць назва рыбы язь, Баравікі (вядомыя і ўсімі любімыя грыбы), Барок (адзін з відаў прыроднага ляснога комплексу), Лескі (памяншальнае значэнне слова лес) і Вярхуціна (у дадзеным выпадку адлюстроўвае гідраграфічныя асаблівасці вярхоўя ракі Арэсы).
Другая група назваў населеных пунктаў указвае на гаспадарчую дзейнасць людзей у мінулым: Аточка ( месца для малацьбы збожжа), Крычын (вытворчасць крычнага жалеза), Смалярня (выраб смалы).
Такія назвы як Рабак, Якавіна Града, Урбанаўка ўтвораны адасабістага імя чалавека.
Тапонімы Асяродак і Клятное ўказваюць на месца паселішча і від пабудовы адпаведна.
З гэтага вынікае, што на тэрыторыі Языльскага сельскага Савета больш за ўсё населеных пунктаў, назвы якіх звязаны з прыроднымі ўмовамі і прыроднымі кампанентамі, а сканцэнтраваны яны ў асноўным у паўднёвай частцы Языльшчыны (Барок, Лескі, Вярхуціна, Языль). Каб наглядна было відаць прасторавае размяшчэнне населеных пунктаў было аформлена малюнкавае адлюстраванне тапонімаў на карце-схеме Языльскага сельскага Савета. Па ёй можна заўважыць і тое, што большасць тапонімаў, утвораных ад асабістага імя чалавека знаходзіцца на ўсходзе (Урбанаўка, Якавіна Града), а вёсак, назвы якіх звязаны з гаспадарчай дзейнасцю людзей у мінулым – на поўдні, бліжэй к захаду (Крычын, Аточка).Усе тапонімы, якія ўказваюць на месцы паселішчаў і віды пабудоў, размясціліся на поўначы Языльскага сельсавета (Асяродак і Клятное).
Тапаніміка дае каштоўны інфармацыйны матэрыял для спецыялістаў з розных абласцей ведаў. Назвы населеных пунктаў з’яўляюцца адным з самых старажытных помнікаў, створаных чалавекам. У іх адлюстравана гісторыя мовы і прыродных мясцін, працэс асваення новых тэрыторый, гаспадарчыя адносіны.
Калектыў Савета музея падтрымлівае сувязь і з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. Нам давялося правесці працу па вывучэннюўздзеяння меліяратыўных работ на ўрадлівасць глебаў Языльшчыны. Было прынята рашэнне правесці даследаванне тэрыторый сельскагаспадарчых угоддзяў ААТ імя Скварцова і Маёрава прыняўшы на ўвагу інфармацыю, што ёсць у гаспадарцы.
Выдзвінулі гіпотэзу, што меліяратыўныя работы, якія праводзіліся і праводзяцца у нашай гаспадарцы дадатна ўздзейнічаюць на ўрадлівасць глебавага покрыва.
Паставілі мэту: вывучыць віды меліяратыўных работ і іх уздзеянне на ўрадлівасць глебаў.
Задачы:
-даць характарыстыку глебы;
-вывучыць віды меліярацый;
-апісаць глебавыя профілі ТАА імя Скварцова і Маёрава;
-даследаваць гісторыю пашырэння сельскагаспадарчых угоддзяў;
-даць ацэнку ураджайнасці сельскагаспадарчых глебаў.
Ніжэй вынікі працы прадстаўлены ў сціслым і кароткім выглядзе.
Глеба – паверхневы слой літасферы Зямлі, які валодае ўрадлівасцю. Яна складаецца з мінеральных і арганічных рэчываў. Уёй ёсць вада, паветра, жывыя арганізмы.
Меліяратыўныя работы накіраваны на паляпшэнне стану глебаў для павышэння іх ураджайнасці. На тэрыторыі ААТ імя Скварцова і Маёрава здзяйсняліся і здзяйсняюцца наступныя віды меліярацый:
-культуратэхнічная – рыхленне, першасная апрацоўка глебы;
-лесатэхнічная – узвядзенне ахоўных лясных насаджэнняў па перыметру сельскагаспадарчых угоддзяў;
-гідратэхнічная – асушэнне балот;
-хімічная – унясенне угнаенняў.
На тэрыторыі нашай гаспадаркі ўтварыліся два віды глебаў: дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя. Профіль дзярнова-падзолістай глебы складаецца з наступных гарызонтаў: мацярынская парода, слой назапашвання, слой вымывання, гумус або дзярніна.
Сельская гаспадарка імя Скварцова і Маёрава была заснавана ў 1930 годзе і названа ў гонар чырвонаармейцаў, якія вызвалялі вёску Языль ад белапалякаў у 1921 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны калгас меў 800 га зямлі, якая апрацоўвалася ручной працай, пры дапамозе коней і аднаго трактара. Ураджаі былі невысокімі. Не хапала тэхнікі, удабрэнняў. Пасля вайны калгасная зямля яшчэ больш апустошылася.
У 1950 г. да гаспадаркі прымкнуліся землі суседніх калгасаў: “Чырвоная Горка”, “Перамога”, “Край Саветаў”. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі павялічыліся больш чым у два разы.
У 1960 годзе больш інтэнсіўна пачала праводзіцца культуратэхнічная меліярацыя, з’явілася больш тэхнікі: трактары, камбайны, грузавікі. У 1969 годзе была здзейснена гідратэхнічная меліярацыя, якая ўключыла ў сябе асушэнне балот у нізоўях ракі Языліца. Пасля асушэння ураджайнасць тарфяна-балотных глебаў значна павялічылася.
У канцы 60-х гг. У калгасе пачалі выкарыстоўваць мінеральныя угнаенні. Дзякуючы гэтаму ўжо у 70-я гг з аднаго гектара збіраюць па 27 цэнтнераў зернавых, 180 ц бульбы, 360 ц карняплодаў.
У пачатку 90-х гг XX ст ураджайнасць і урадлівасць глебы падае ў выніку эканамічнага крызісу, што звязаны з распадам Савецкага Саюза. Да канца 90-х сітуацыя паступова наладжваецца.
У жніўні 2003 г. калгас рэарганізаваны ў СВК (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў). У 2005 г. быў атрыманы самы вялікі намалот зерня 3934 т. Абнаўляецца машынатрактарны парк.
У лютым 2011 г. СВК рэарганізаваны ў ААТ (адкрытае акцыянернае таварыства).
Параўнальная ацэнка ўраджайнасці глебы называецца баніціроўкай. Баніціроўка праводзіцца па 100-бальнай шкале, 100 балаў – самая высокая адзнака глебы. Нам захацелася даведацца як змянілася баніціроўка глебаў у нашай сельскай гаспадарцы. Спачатку даведаліся аб сярэднім бале сельскагаспадарчых угоддзяў. Сёння ён роўны амаль 30 балам. Затым з архіўных дадзеных узялі паказчыкі ўраджайнасці па асноўным сельскагаспадарчым культурам за 1950, 1970 і 2010 гады. Пры дапамозе матэматычных дзеянняў даведаліся, што ў 1950 г. сярэдні бал глебаў па гаспадарцы складаў 7,6, у 1970 – 21,4, а ў 2010 – амаль што 30 балаў. З гэтага вынікае, што дзякуючы праведзеным за апошнія дзесяцігоддзі меліяратыўным мерапрыемствам баніціроўка глебаў у гаспадарцы значна павысілася.
Такім чынам вылучаная ў пачатку даследавання гіпотэза пацвердзілася: меліяратыўныя работы, выкарыстоўваемыя ў нашай гаспадарцы, дадатна ўздзейнічаюць на ўраджайнасць глебавага покрыва.
свернуть