Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Стародорожского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Языльская средняя школа имени Героя Советского Союза
Половчени Гавриила Антоновича"
type="text/plain" data-category="analytics" data-service="Яндекс.Метрика"
Першае архіўнае ўпамінанне аб Языльскай школе адносіцца да 1872 года, дзе гаворыцца, што "... у сяле Языль дзейнічала царква, а пры ёй царкоўнапрыходская школа, у якой навучалася 18 вучняў-хлопчыкаў".
Царква існавала да канца XIX стагоддзя, а затым была разбурана. Замест яе ў 1896 годзе была пабудавана новая царква, і пры ёй пачала дзейнічаць народная школа, дзе настаўнікам працаваў Пётр Канстанцінавіч Мардвілка.
У 1906 годзе школа стала царкоўна-прыходской.
Настаўнічалі ў школе дочкі Мардвілкі: Аляксандра і Марыя. Дарэчы трэба сказаць, што гэты слаўны чалавек узрасціў не менш слаўнага сына, Мардвілку Аркадзя Пятровіча, прывіўшы яму змалку любоў да роднай мовы, бліскучыя філалагічныя здольнасці і творчы талент, каб потым яго імя стала вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбываюцца змены і ў культурным жыцці вёскі. Працуе пачатковая школа – настаўнікі Елізавата Іванаўна Баран і Іван Мартынавіч Шахлевіч.
У 1932 г. на базе пачатковай школы была адкрыта Языльская сямігадовая школа, дырэктарам якой доўгія гады працаваў Шахлевіч Іван Мартынавіч (1917-1937). Дырэктарамі школы былі: міхейчык Канстанцін іванавіч (1937-1941), Шэўняроў Афанасій раманавіч (1944-19498), Драко Аляксандр Сямёнавіч (1949-1953), Каштальян Рыгор іванавіч (1953-1958), Маскаленка Дзмітрый Рыгоравіч (1958-1961), Сяргееў Іван данілавіч (1961-1962).
І толькі ў 1965 годзе школа прымае статус сярэдняй. Так як будынак школы не мог умясціць усіх вучняў адразу, то заняткі арганізавалі ў дзве змены. У 70-я гады былі зроблены дабудовы: адзін драўляны, дзе змяшчаліся тры кабінеты і бібліятэка, а другі – цагляны – для пачатковых класаў і групы падоўжанага дня. Сучасны двухпавярховы будынак школы з прасторнымі абсталяванымі кабінетамі, спартыўнай і актавай заламі, бібліятэкай і майстэрняй адчыніў дзверы сваім навучэнцам у 1979 годзе.
З 1962 года сямігадовай школай, а з 1965 сярэдняй па 2001 год кіраваў выдатнік народнай адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Н.К.Крупскай, Крыўленя Уладзімір Канстанцінавіч.
Кіраўніцтва школы ён перадаў у надзейныя рукі сваіх вучняў – Раманені М.І.(2001-2004 г.г.), Грузда М.М.(з 2004 па цяперашні час).
Языльская сярэдняя школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Многія з іх праславілі не толькі нашу школу, але і нашу Радзіму: Гаўрыіл Антонавіч Палаўчэня – Герой Савецкага Саюза, яго імя зараз з гонарам носіць наша школа, Сямён Яфімавіч Шпіленя – доктар біялагічных навук, прафесар, Канстанцін Ільіч Дамарад – доктар гістарычных навук, дацэнт, Доўнар Пётр Віктаравіч - воін-афганец, загінуў у Афганістане ў 1981 годзе, яго імя носіць піянерская дружына школы.
Справы старэйшага пакалення вучоных прадаўжаюць сучасныя выпускнікі. Гэта маладыя вучоныя Аляксандр Мікалаевіч Чарнавец – кандыдат біялагічных навук, Даша Мікалаеўна Насановіч – кандыдат педагагічных навук.
Знакамітымі выпускнікамі школы з’яўляюцца галоўны рэдактар выдавецтва БЕЛТА Галіна Мікалаеўна Галаватая, узнагароджаная медалём Францыска Скарыны, майстар спорту міжнароднага класа Комар Іван Іванавіч і многія іншыя.
свернуть