Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы — асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999 год). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага - быў абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. 

ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Максім Танк. «Родная мова»

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

 

У рамках дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі пройдуць наступныя мерапрыемствы:гульня-падарожжа "Фальклорная мазаіка", турнір знаўцаў мовы "Беларуская мова - родная мова", пазнавальны час "Падарожжа па краіне Мовазнавіі".

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на прапаганду і папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне любові і павагі да роднага слова, на развіццё творчых здольнасцей вучняў, дапамагалі абудзіць патрыятычныя пачуцці.

изображение_viber_2023-02-21_12-47-33-146

изображение_viber_2023-02-21_12-47-33-530

изображение_viber_2023-02-21_12-47-33-674

изображение_viber_2023-02-21_12-47-33-405

изображение_viber_2023-02-21_12-47-33-278

изображение_viber_2023-02-21_12-47-34-110

изображение_viber_2023-02-21_12-47-34-237

Ещё в этом разделе