Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы
16 верасня вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
19 верасня вучні 9 класа прэзентавалі віншавальныя паштоўкі "Пажаданне роднай мове".
Мова шаноўная, любая мова!
Чуем цябе мы з дзяцінства ўсе.
Кожнае слова шануем, смакуем,
Са святам віншуем цябе!
Будзем цябе вывучаць мы старанна,
Каб без памылак чытаць і пісаць.
Вечна жыві, беларуская мова,
Будзем цябе ўслаўляць, шанаваць.
Жадаем табе, мілагучная мова"
Каб і далей услаўлялі цябе!
Каб ужываць твае словы быў гонар
У радасці й горы, у шчасці й журбе!
Таксама 19 верасня адбыўся марафон "Мова родная - мова модная" (выкананне беларускіх песень на словы класікаў беларускай літаратуры) і арганізавана выстава "Маё любімае слова па-беларуску".
20 верасня для вучняў 5-6 класаў была праведезена квест-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа!".
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі акунуліся ў далёкае мінулае, пазнаёміліся з разнастайнасцю жанраў беларускага фальклору, слухалі і спявалі беларускія народныя песні, удзельнічалі у спаборніцтвах па вымаўленні скорагаворак, расказвалі небыліцы, адгадвалі загадкі.
21 верасня "Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці гавару" (С.Грахоўскі)
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ РАБОТЫ ДАСЛЕДЧАГА ХАРАКТАРУ
"Чарадзей роднага слова"
(... Заслужаны дзеяч навукі, член саюза беларускіх пісьменнікаў, доктар філалагічных навук, прафесар Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі)
Матэрыял прадстаўлены ў выглядзе даследавання жыцця і творчасці руплівага прадстаўніка на ніве роднага слова - вучонага, педагога, пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага. Тэма вельмі актуальная сёння, бо моўная сітуацыя ў нашай рэспубліцы даволі складаная: вельмі вузкай стала сёння сфера ўжывання роднай мовы. Таму, уся размова пранікнута галоўнай думкаю: мова наша прыгожая і сакавітая, з багатай гісторыяй і культурай.
22 верасня "Заўсёды знамі Колас і Купала"
У гэты дзень ва ўстанове адукацыі была арганізавана выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа.
Для вучняў 9-11 класаў праведзена інтэлектуальная гульня па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
23 верасня вітаем вас на паэтычнай старонцы "Галасы роднага краю" (тэма малой радзімы ў творчасці паэтаў-настаўнікаў Языльскай сярэдняй школы"
З вялікім захапленнем вучні пазнаёміліся з вершамі паэтаў, якія жывуць побач - паэтаЎ-настаўнікаў, кожны твор якіх прасякнуты шчырымі пчуццямі і разважаннямі аб жыцці, Радзіме, прыгажосці роднага краю.
Гартаючы старонкі сціплых зборнічкаў вершаўсваіх настаўнікаў, вучні пераканаліся, на колькі багатыя па таленты людзі, якія жывуць побач, з якімі сустракаюцца кожны дзень і якія ўсё сваў жыццў №сеюць разумнае, добрае, вечнае".
Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у конкурсанай праграме "Хвілінка кемлівасці".