Тыдзень музеяў

18.05.2023
У рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі праведзена інтэрактыўная гульня «Падарожжа па раздзелах музейнай экспазіцыі» сярод навучэнцаў 7-8 класаў.

Мэтай інтэрактыўнай  гульні стала пашырэнне і паглыбленне  краязнаўчых ведаў навучэнцаў; прывіццё ўменняў карыстання музейнай інфармацыяй; фарміраванне навыкаў  абыходжання з  экспанатамі і прадметамі   музея; удасканальванне камунікатыўнага ўзаемадзеяння; выхаванне патрыятычных пачуццяў і любові да свёй малой радзімы, а таксама цікавасці да музейнай справы.

На пачатку мерапрыемства вучні падзялілія на 2 каманды. Першая   каманда абрала сабе назву “Экскурсаводы”, а другая –  “Рамеснікі”.

Інтэрактыўная гульня мела мэтай задзейнічаць усіх гульцоў-удзельнікаў, каб тыя маглі максімальна праявіць сябеў плане ведаў аб сваёй малой радзіме. Гульня ўяўляла сабой пяць падарожжаў з пяццю напрамкамі-маршрутамі.  Кожны маршрут прапаноўваў удзельнікам пэўныя  заданні.  Напрыклад,  маршрут «Традыцыі і рамёствы Языльшчыны», патрабаваў ад удзельнікаў  ўмення карыстацца прыладамі  ды прадметамі народнага побыту.  Другі маршрут быў прысвечаны Языльскай школе, дзе  ўдзельнікі працавалі над разгадваннем рэбусаў і крыжаванак, звязаных  з тэмай адукацыі.  Трэйці маршрут дазволіў навучэнцам успомніць і папоўніць веды   аб Вялікай Айчыннай вайне.  Чацвёрты  – аб гістарычных момантах станаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі імя Скварцова і Маёрава, і нарэшце пяты маршрут дапамог  абагульніць веды ўдзельнікаў  аб спартыўных традыцыях Языльскага краю.

изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-099

изображение_viber_2023-05-18_18-38-43-252

изображение_viber_2023-05-18_18-38-41-665

изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-542

изображение_viber_2023-05-18_18-38-42-844

изображение_viber_2023-05-18_18-38-50-025

изображение_viber_2023-05-18_18-38-40-930